Консульство Польши в Гродно. Фото: Василий Молчанов
Дакументы грамадзян Беларусі для атрымання польскай візы будуць разглядаць у Міністэрстве замежных спраў у Варшаве. Гэта паскорыць працэдуру іх выдачы і дапаможа разгрузіць консулаў.
Такую магчымасць для Беларусі рэгламентуе адмысловае распараджэнне міністра замежных спраў Польшчы ад 28 траўня 2021 года. Дакумент увойдзе ў сілу з 14 чэрвеня.
Рашэнні аб выдачы польскіх візаў, акрамя консулаў, цяпер будзе прымаць Міністр замежных спраў Польшчы.
У лютым 2021 года ў Польшчы ўнеслі змены ў Закон аб замежніках. Пры Міністэрстве замежных спраў вырашылі стварыць спецыяльны аддзел для разгляду заяў на візу. Спіс краін, з якіх можна будзе прымаць дакументы, будзе ўдакладняцца распараджэннем міністра. Першай такой краінай стала Беларусь.
Асноўная мэта такога спрашчэння — паскорыць у першую чаргу выдачу працоўных візаў і скараціць час чакання польскага працадаўцы, паведамляў упаўнаважаны па справах малога і сярэдняга бізнесу. Заявы на выдачу візаў можна будзе падаваць праз консульства або непасрэдна ў згаданы аддзел у Польшчы, удакладняў сайт euroby.info.
У сакавіку Беларусь выслала консула Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Ежы Цімафеюка праз яго ўдзел у неафіцыйным мерапрыемстве 28 лютага, прысвечаным «дню праклятых жаўнераў» — удзельнікаў антыкамуністычнага падполля. Пракуратура Брэста ўзбудзіла крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў. Пасля выслалі двух консулаў Генеральнага консульства ў Гродне, у тым ліку яго кіраўніка Яраслава Ксёнжыка. У адказ на высылку консулаў з Беларусі Польшча выслала некалькі беларускіх дыпламатаў. Цяпер у Гродне застаўся толькі адзін консул.
Чытайце таксама:
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…