Ірына Новік
Раніцай 1 чэрвеня Ірыну Новік выклікаў на апытанне ўчастковы міліцыянер. Пасля гэтага муж Ірыны паведаміў пра затрыманне і пра тое, што ў іх дома неўзабаве правядуць агляд.
У 10.00 у кватэру да Ірыны Новік прыйшоў супрацоўнік міліцыі і правёў агляд. Пасля гэтага склаў пратакол затрымання, распавёў Hrodna.life муж Ірыны Анатоль Новік. Ірыну адвезлі ў РАУС Ленінскага раёна Гродна.
У нядзелю, 30 траўня, міліцыя затрымала галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту. Дома ў яго правялі агляд, забралі ноўтбук, тэлефон, старыя жорсткія дыскі і парасон ў белую і чырвоную палоскі. У дачыненні да Hrodna.life ідзе разбіральніцтва па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць». Аляксея адпусцілі з Ленінскага РАУС праз чатыры гадзіны. У той жа дзень сілавікі прыязджалі да редактаркі спецпраектаў Ірыне Новік, у той момант яе не было дома.
Відэа пра затрыманне Аляксея Шоты і адміністрацыйную справу загрузілі на Youtube-канал гродзенскай міліцыі за два дні да самога затрымання.
У сакавіку ў Ірыны ўжо праводзілі ператрус. Тады яна праходзіла сведкай па справе супраць мастака Алеся Пушкіна і іншых асоб аб рэабілітацыі нацызму (ч. 3 арт.130 КК). Ператрус доўжыўся чатыры гадзіны, у выніку забралі ноўтбук і тэлефон.
Па арт. 19.11 КаАП арганізацыі пагражае штраф да 500 базавых велічынь, фізічнай асобе — штраф да 30 базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт. Прадугледжаная канфіскацыя прылады здзяйснення правапарушэння. Hrodna.life ужо судзілі па артыкуле 19.11 — міліцыя знайшла на сайце некалькі спасылак на Telegram-канал, прызнаны экстрэмісцкім. Тады нас аштрафавалі на 12 325 рублёў. Тэхніку, якую забралі пры аглядзе ў рэдакцыі, не вярнулі да гэтага часу.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…