Да журналісткі і рэдактаркі спецпраектаў Hrodna.life Ірыны Новік каля 21.30 26 сакавіка з ператрусам прыйшлі сілавікі. Яна праходзіць сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму (ч. 3 арт. 130 КК).

Пра ператрус калегам паспела паведаміць сама журналістка. Па стане на 00.00 27 сакавіка ператрус усё яшчэ адбываўся.

Ператрус ішоў чатыры гадзіны і скончыўся каля 00.30. Следчы і два аператыўных супрацоўніка канфіскавалі ноўтбук і тэлефон. Ірына на волі, яна дала падпіску аб неразгалошванні.

Іншыя супрацоўнікі Hrodna.life на волі, да іх сілавікі не прыходзілі.

Што за справа?

На Паўла Мажэйку, кіраўніка пляцоўкі «Цэнтр гарадскога жыцця», мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму.

Прычына — дэманстрацыя 19 сакавіка на выставе карцін партрэта Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы, паведаміла пракуратура.

Павел Мажэйка ўвечары 26 сакавіка паехаў у Следчы камітэт даваць паказанні. На 23.40 аб заканчэнні і выніках допыту няма інфармацыі. Мастак Алесь Пушкін знаходзіўся на выставе ў Кіеве. Ён вылецеў з Кіева вячэрнім рэйсам. Пасля 21.00 ён прайшоў памежны кантроль у менскім аэрапорце і перастаў выходзіць на сувязь, піша Свабода. Пазней Белсат стала вядома, што ён на волі і вяртаецца дадому ў вёску Бобр Крупскага раёна. Ён будзе знаходзіцца ў ізаляцыі па месцы прапіскі 10 дзён.

Чытайце таксама: