Навіны

Справа на Hrodna.life, «тэрарыст» са смайлікам, штраф за БЧБ. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

З палітвязнем Вітольдам Ашуркам развіталіся ў Бярозаўцы. У дачыненні да Hrodna.life зноў вядзецца адміністрацыйны працэс. У вобласці - новая крымінальная справа за распаўсюд дадзеных пракурораў. Рэдакцыя Hrodna.life сабрала кепскія навіны тыдня — сярод іх ужо традыцыйная навіна пра суд за БЧБ.

Справа за канфлікт з Бондаравай

Вадзім Плаўскі, якога асудзілі на паўтара года калоніі за канфлікт з Вольгай Бондаравай, 25 траўня паспрабаваў абскардзіць прысуд у Гродзенскім абласным судзе. Справу разглядала судовая калегія ў складзе суддзяў Козел, Заяц і Бубенчыка. Пракурор — Клішына. Пацярпелая Вольга Бондарава на пасяджэнне не прыйшла. Абвінавачаны таксама не з’явіўся, так як знаходзіцца пад вартай.

Абвінавачаны і ягоны абаронца прасілі скасаваць прысуд і прызначыць больш мяккае пакаранне, бо ў дзеяннях Вадзіма не было хуліганскага матыву — а ён абавязковы для арт. 339 КК. Паказанні Вольгі і сведкі Васільевай, якія ляглі ў аснову прысуду, супярэчлівыя.

Пракурор Клішына палічыла, што пакаранне выбралі суразмерна зробленаму, а прысуд варта пакінуць без зменаў. Такое рашэнне судовая калегія і вынесла.

Справа «тэрарыста са смайлікам»

25 траўня ў Гродзенскім абласным судзе прайшло паседжанне па відэасувязі. Разглядалі скаргу Івана Вярбіцкага, асуджанага за заклік да тэрарызму. Ён знаходзіцца над вартай у турме № 1 Гродна. «Я вас чую вельмі дрэнна, але магу разабраць словы», — казаў ён у судзе. Скаргу разглядала судовая калегія ў складзе суддзяў Козел, Заяц і Бубенчыка. Пракурор — Клішына.

Івана асудзілі ў судзе Смаргонскага раёна 15 сакавіка на 8 гадоў і месяц калоніі строгага рэжыму за падбухторванне да акта тэрарызму і знішчэнне афіцыйных дакументаў. Заклікам да тэрарызму палічылі паведамленні ў чаце. Сам Іван казаў, што гэта «тролінг». Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць тут.

Вярбіцкага прызналі схільным да нападу на супрацоўніка турмы. Ён вымушаны спаць на верхняй паліцы нар пад камерай відэаназірання. Адвакат адзначыў, што за час сваёй працы не бачыў такой «выхалашчанай» справы, а Іван за свае паведамленні атрымаў артыкул з санкцыяй большай, чым за забойства. Пасля паведамленняў ён яшчэ тыдзень быў на волі, а затрымала яго не група захопу, а супрацоўнікі РАУС.

«Мы маем справу з тэрарыстамі, якія камунікуюць са смайлікамі!», — сказаў адвакат. Іх Вярбіцкі размясціў побач са сваімі паведамленнямі. Суд пакінуў і пратэст, і скаргу без задавальнення. Іван будзе абскарджваць прысуд і далей.

Так у Гродзенскім абласным судзе праходзяць пасяджэнні па відэаканферэнцсувязі. Фота: Алена Кавальчук

Пахаванне палітвязня

26 траўня ў Бярозаўцы развіталіся з памерлым у калоніі палітвязням Вітольдам Ашуркам. Брат Андрэй, выконваючы яго волю, накрыў яго БЧБ-сцягам. Жыхароў Бярозаўкі ўсё яшчэ апытваюць па справе, узбуджанай пасля вынясення прысуду Ашурку.

У Бярозаўцы развіталіся з Вітольдам Ашуркам. Фота: Алена Кавальчук

Палітвязень у карцэры

26 траўня бацькам Дзмітрыя Фурманава адмовілі ў спатканні з сынам. Палітвязню падоўжылі знаходжанне ў карцэры да 1 чэрвеня. Да гэтага Дзмітрый ужо правёў у карцары турмы № 1 Гродна сем сутак. Бацькі і дзяўчына перажываюць, асабліва пасля смерці Вітольда Ашурка ў карцэры.

Махае рукой абвінавачаны Дзмітрый Фурманаў. Фота: Алена Кавальчук

Штраф за БЧБ-сцяг

28-гадовага айцішніка Арцёма Карсеку 27 траўня аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1400 рублёў) за пікетаванне. Прычынай стаў БЧБ-сцяг у акне кватэры, які ўбачыла пенсіянерка, якая жыве ў прыватным сектары па суседстве, і паведаміла пра гэта ў міліцыю. Справу разглядаў суддзя Віталь Шпак у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна.

Крымінальная справа — за распаўсюд дадзеных і абразу

Пракуратура Гродзенскай вобласці распачала крымінальныя справы за незаконнае распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці, публічную абразу і пагрозу гвалтам у дачыненні да двух пракурорскіх работнікаў - ч. 1 арт. 179, ч. 1 арт. 366 і арт.369 КК.

Невядомыя ў траўні 2021 года ў чатах Telegram без згоды пацярпелых распаўсюдзілі звесткі аб іх прыватным жыцці з указаннем персанальных дадзеныъ пракурорскіх работнікаў.

Пад паведамленнямі невядомыя размясцілі каментары з абразамі аднаго з пацярпелых. Акрамя таго, аднаму з пракурорскіх работнікаў невядомы накіраваў SMS з пагрозамі.

Дзяніса Івашына не адпусцілі з СІЗА на пахаванне бабулі

28 траўня ў Гродне пахавалі бабулю палітвязня Дзяніса Івашына Раісу Арцёмаву. Дзяніса, зняволенага пад варту ў СІЗА, на пахаванне не даставілі, хоць яго мама Людміла напярэдадні прасіла аб гэтым следчага па справе — Лаўранчука.

Гадавіна затрымання Ціханоўскага

Год таму — 29 траўня 2020 года — блогера і заснавальніка «Страны для жизни» Сяргея Ціханоўскага затрымалі на перадвыбарным пікеце ў Гродне. Падзеі таго дня паўплывалі на жыццё многіх беларусаў. Са слоў некаторых, менавіта ў той дзень для іх пачаліся прэзідэнцкія выбары-2020, якія ў выніку прывялі да пратэстаў, крымінальных спраў, пазбаўлення волі і (або) эміграцыі. Узгадалі ў 10 фота, як гэта было.

Затрыманне галоўнага рэдактара і сілавікі ў рэдактара спецпраектаў

У Гродне 30 траўня каля дома затрымалі галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту. Дома ў яго правялі агляд. У дачыненні да Hrodna.life ідзе разбіральніцтва па арт. 19. 11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць». Аляксея адпусцілі з Ленінскага РАУС праз чатыры гадзіны. Пазней сілавікоў заўважылі каля дома рэдактара спецпраектаў Ірыны Новік.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Начальніка лакаматыўнага дэпо Гродна асудзілі за хабар — ён дапамагаў з кантрабандай цыгарэт

Начальніка абаротнага лакаматыўнага дэпо Гродна Аляксандра Бут-Гусаіма судзілі за атрыманне хабару (ч. 3 арт. 430…

10 студзеня 2025

У Гродне з’явіўся адзіны ў горадзе крыты мост. Яго адкрыюць у канцы студзеня

Мост на Фамічова стаў адзіным пакуль у Гродне крытым віядукам. Пешаходны мост паміж жылой забудовай…

10 студзеня 2025

У гродзенскім паветры выявілі шкодныя часціцы — яны з’яўляюцца з-за выкідаў прадпрыемстваў і транспарту

У атмасферным паветры Гродна павышана колькасць фармальдэгіду, а ў Лідзе паветра чыстае - эколагі не…

9 студзеня 2025

У каляндар прышчэпак Беларусі ўключылі прышчэпку ад ВПЧ

У Нацыянальны каляндар прышчэпак дадалі тры новыя вакцыны: супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) для дзяўчынак,…

9 студзеня 2025

Перад выбарамі дзяржмедыя закідваюць гродзенцаў агітацыйнымі відэа

Прысвечаныя выбарам ролікі газета "Гродзенская праўда" публікуе ў сваім Telegram-канале. Звычайна героямі агітацыйных відэа становяцца…

9 студзеня 2025

Сайт Petitions.by прызналі экстрэмісцкім. Узгадваем, як гродзенцы з дапамогай яго ўплывалі на горад

Сайт "Petitions.by зручны горад", які збіраў петыцыі ад беларусаў і накіроўваў іх чыноўнікам, унеслі ў…

9 студзеня 2025