Праект аранжарэі каля былога палаца. Фота: архіў Hrodna.life
Hrodna.life сабраў у адным матэрыяле адметныя і цікавыя публікацыі апошніх дзён. Калі штосьці прапусцілі, то самы час прачытаць. На гэтым тыдні асабліва шмат матэрыялаў пра будаўніцтва ў цэнтры Гродна.
Сотні людзей 26 траўня прыйшлі развітвацца з памерлым у шклоўскай калоніі Вітольдам Ашуркам. Многія прыехалі з іншых гарадоў. На пахаванні палітвязня былі і журналісты Hrodna.life.
Архітэктары прапануюць вярнуць на Савецкую плошчу ратушу, Фару Вітаўта і гістарычны квартал Брэгмана. Таксама ў план на найбліжэйшыя 10 гадоў заклалі магчымасць захаваць новы Свет, настаўніцкую калонію і аднавіць габрэйскі квартал вакол сінагогі. Дэталёвы план гістарычнага цэнтра прэзентавалі ў Гродзенскім гарвыканкаме 25 мая.
У Гродне адродзяць аранжарэю ў парку Жылібера. Шкляны будынак з’явіцца каля выкупленага год таму палаца Чацвярцінскіх. У ім будуць не толькі расліны з лістоў Жылібера, але і дзіцячае кафэ і дыназаўры. Побач-ландшафтны парк і амфітэатр. Праект распрацаваў Ількер Каджахан, архітэктар з Нью-Ёрка, які пераехаў у Гродна тры гады таму.
У Гродне плануюць зрабіць больш пешаходных зон і стварыць вуліцы, даступныя толькі для грамадскага транспарту. Апошнія ў Беларусі яшчэ нідзе не выкарыстоўваліся. Аб тым, як ачысціць цэнтр горада ад машын гаварылі на прэзентацыі праекта дэталёвага планавання цэнтра 25 траўня.
Святлана Алексіевіч і Анджаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку ціск на Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Размова доўжылася блізу дзвюх гадзін.
Бесперасадачныя вагоны Гродна-Масква пачнуць курсаваць з 11 чэрвеня па няцотных днях. У інтэрнэт-раскладзе Беларускай чыгункі вагоны ёсць да 29 чэрвеня ўключна. Потым будзе вырашацца, ці варта пакідаць гэта спалучэнне. Цана квіткоў ў плацкартны вагон 140,36 рублёў. Бакавое месца 126,56 рублёў. У купэйны вагон — 255,88 рублёў.
«Калі б я быў студэнтам у Беларусі, то пра такое не мог бы і марыць», — кажа гарадзенец Раман ціс. У Польшчы хлопец жыве амаль шэсць гадоў, вучыцца ў Беластоцкай палітэхніцы. Два апошнія гады ён працаваў кіраўніком у адной з буйных піцэрый Беластока, а ў красавіку 2021 года абзавёўся ўласнай установай. Пра бізнэс у Польшчы, уласныя фішкі і пачынанні, Раман распавёў карэспандэнту Hrodna.life.
Беларускія самалёты не змогуць лётаць праз краіны Еўрасаюза і Украіну. Гэта можа перашкодзіць турыстам трапіць у папулярныя курортныя накірункі. Праз гэта 25 траўня цэлы дзень амаль немагчыма было датэлефанавацца ў «Белавія». Дакладнай інфармацыяй не валодаюць і турфірмы.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…