Новы атракцыён у Гродне з’явіцца ў пачатку 2022 года. Зараз пачалі распрацоўку праектнай дакументацыі.
Праца атракцыёну заснавана на прынцыпе свабоднага падзення. Злучаныя сядзенні з людзьмі падымаюцца на вежу, нечакана падаюць і спыняюцца ўнізе. Адначасова змогуць пакатацца 16 чалавек.
«Гэта экстрэмальны атракцыён, таму на катанне будуць абмежаванні. Ён для дарослых», — распавёў уладальнік парку атракцыёнаў Юрый Солтан Hrodna.life.
Такі атракцыён у Беларусі ёсць у Гомелі, вышынёй каля 15 м, распавёў Юрый Солтан. «Вежа падзення» ў Гродне будзе істотна вышэй, і на дадзены момант павінна стаць самай высокай у Беларусі. Якой дакладна вышыні будзе вежа ў Гродне стане зразумела, калі вызначаць параметры для падмурка.
Пляцоўку выбралі на ўчастку побач з колам агляду. У парку няшмат месцы, таму новы атракцыён паставяць замест аднаго з цяперашніх — магчыма, «Каліпса».
Гродзенскі парк атракцыёнаў ужо вызначыўся з пастаўшніком. Гэта будзе кітайская фірма, у якой заказвалі і кола агляду.
Зараз у гродзенскім парку 11 атракцыёнаў. «Сярэдні ўзрост атракцыёнаў у нас — самы малады ў Беларусі. Але кожны год мы стараемся іх абнаўляць», — удакладніў Юрый Солтан. У 2020 годзе перашкодзіла пандэмія.
Чытайце таксама: