Затрыманы ў Бярозаўцы увечары 4 траўня відэааператар Андрэй Фралоў змешчаны на 72 гадзіны ў Лідскі ізалятар часовага ўтрымання, перадае Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Фралова вінавацяць у непадпарадкаванні міліціыі, абставіны затрымання пакуль невядомыя. Перадачу для Фралова ў ізалятары не прынялі спаслаўшыся на ўнутраныя інструкцыі паводле якіх “палітычным” перадачы не перадаюцца.
Андрэй Фралоў – відэаператар, супрацоўнічаў з рознымі медыя.



