Права арэнды памяшкання на Савецкай, 23 падчас аукцыёна 4 траўня набыў Віктар Ларыёнаў, уладальнік кафэ «Ш&Б». Першапачатковы кошт складаў 787,63 рублеў. Падчас таргоў цэннік вырас у 66 разоў і ў выніку за права арэндаваць памяшканне плошчай 186 кв.м. пераможца заплаціць 52,8 тыс. рублёў.
Памяшканне ў красавіку 2021 года выставіў на таргі Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў (яму належыць будынак па Савецкай, 23). Прэтэндэндавалі на месца ў цэнтры горада сем чалавек. Для пераможцы аўкцыёна гэта не першая сёлетняя інвестыцыя. У лютым 2021 года Ларыёнаў набыў памяшканне былога фаст-фуда «Колобки» ў парку імя Жылібера.
Па дамове з арэндадаўцам на Савецкай, 23 павіннен з’явіцца пункт грамадскага харчавання, альбо крама.
Раней у гэтым памяшканні працавала кафэ «Семафор», а ў савецкія часы і 90-я — папулярная ў горадзе закусачная «Пяльменная».
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…