Удзельніцы гродзенскага байк-руху ў Сусветны дзень матацыклістак 1 траўня наведалі прытулак для жывёлаў арганізацыі «Преданное сердце». Яны прывезлі кармы і вывелі пагуляць сабак.
Гродзенскія матацыклісткі не ўпершыню адзначаюць свята добрымі справамі. Жанчыны неаднаразова наведвалі дзіцячы дом у Панямуні, а таксама дамы сямейнага тыпу. З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі гэтым разам матацыклісткі вырашылі не рызыкаваць і завіталі ў прытулак «Преданное сердце».
![Замест кветак - корм. Гродзенскія матацыклісткі наведалі прытулак для жывёлаў](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2021/05/signal-2021-05-03-132304_003-800x600.jpeg)
«Мы заўсёды спрабуем не абдзяляць увагай прытулак для жывёлаў. Мая дачка Паліна некалькі месяцаў таму ладзіла вяселле. Маладыя папрасілі, каб замест кветак госці дарылі корм для жывёлаў. Такім чынам маладыя завезлі ў прытулак прыкладна 100 кг корму. А нам у падарунак прывезлі сабаку», — распавяла Hrodna.life удзельніца міжнароднага жаночага мотаклуба «Valkyries International Sisterhood» Наталля.
У бліжэйшы час жанчыны плануюць абмеркаваць з кіраўніцтвам прытулка магчымасць завітваць сем’ям, дзе дзеці мараць пра сабаку. Каб дзіцё на гадзіну вывела гуляць жывёлу, адчула адказнасць і атрымала зарад эмоцый.
![Замест кветак - корм. Гродзенскія матацыклісткі наведалі прытулак для жывёлаў](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2021/05/signal-2021-05-03-132304_005-800x600.jpeg)
«Valkyries International Sisterhood».
Гродзенскае грамадскае аб’яднанне абароны жывёлаў «Преданное сердце» існуе з 2011 годда. Гэта некамерцыйная, недзяржаўная арганізацыя. Асноўная мэта — дапамога бядомным жывёлам, скарачэнне іх колькасці шляхам стэрэлізацыі, пошук новых гаспадароў для бадзяжных жывёлаў, прыцягненне ўвагі грамадства да праблемаў безнадзорных жывёлаў і жорсткіх адносінаў да іх.
Раім пачытаць: