Супрацоўнікам кафедр, клінікі і студэнтам забаранілі выкарыстанне асабістых мабільных тэлефонаў, фотаапаратаў, відэакамер, планшэтаў, радыёпрымачоў і іншых электронных прыладаў у службовы час, паведамілі ў тэлеграм-канале «Белые халаты». Змены тлумачаць неабходнасцю захавання медычнай таямніцы пацыентаў.
Такі загад даў галоўны лекар Універсітэцкай клініцы 22 красавіка 2021 года. Супрацоўнікам дазваляецца карыстацца толькі стацыянарнымі і ўнутранымі службовымі тэлефонамі, не маючых магчымасць фатаграфаваць і рабіць аўдыазапіс.
Рабіць фотаздымкі ці аўдыазапісы дазваляецца толькі з пісьмовага дазволу галоўнага лекара. Таксама супрацоўнікам у працоўны час забаранілі карыстацца сацыяльнымі сеткамі.
«Супрацоўнікі клінікі на працоўным месцы павінны займацца працай і якасна аказваць медычную дапамогу людзям», — распавёў Hrodna.life Зянькоў Алег Леанідавіч намеснік галоўнага лекара па арганізацыйнай-метадычнай працы.
За разгалошванне медычнай таямніцы суд Маскоўскага раёна горада Мінска 2 сакавіка 2021 года прысудзіў журналістке Кацярыне Барысевіч 6 месяцаў калоніі, а таксама штраф у 100 базавых велячынь. Па справе «0 ‰ у крыві забітага Рамана Бандарэнкі».
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…