Новости

У Карэлічах праходзіць вобшук у доме, куды раней даслалі позву 8-гадовай дзяўчынцы

У гарадскім пасёлку Карэлічы ў сярэдзіне красавіка Следчы камітэт даслаў позву 8-гадовай Ганне Пякарскай. 23 красавіка па адрасе рэгістрацыі Ганны прыйшлі сілавікі - пачаўся вобшук. Пра гэта паведаміў бацька дзяўчынкі Раман Пякарскі ў Facebook.

«У гп. Карэлічы, па месцы маёй прапіскі ў РБ і месцы жыхарства маіх бацькоў, у дадзеную хвіліну праходзіць ператрус. Шукаюць мяне і, мабыць, маю дачку, якая ва ўстаноўлены тэрмін не з’явілася на допыт у СК. У мамы з рук забралі тэлефон, паводзяць сябе па хамску і з выклікам, як заўсёды. Больш няма слоў…" — напісаў Раман у Facebook.

У вобшуку ўдзельнічалі трое следчых на чале з Качаном А. М. і двое панятых. «Што менавіта шукалі і хацелі знайсці гэтыя „прадстаўнікі закона“, незразумела, мабыць, яны і самі не ведалі. У выніку канфіскавалі кнопкавы тэлефон маёй мамы», — напісаў пазней Раман.

Пратакол вобшуку. Фота: прадастаўлена героем

Раман амаль 15 гадоў жыве за мяжой, але зарэгістраваны ў Карэлічах. На яго завялі крымінальную справу і пачалі адпраўляць позвы членам яго сям'і, у тым лікуе — 8-гадовай дачцэ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025