Новости

На «Гродна Азот» спыніўся цэх з-за «памылковых дзеянняў персаналу»

Раніцай 19 красавіка «устаў» цэх «Аміяк-4», паведаміў звязаны з супрацоўнікамі завода Telegram-канал. Пазней там дадалі, што гэта адбылося праз аварыю на падстанцыі, а ў цэху «Капралактам-2» «выключыліся ўсе помпы».

Адбылося «пазапланавае спыненне абсталявання цэха аміяк-4 у выніку памылковых дзеянняў персаналу электрацэха пры выкананні работ планавага абслугоўвання», распавялі ў афіцыйным выданні прадпрыемства «Гродзенскі хімік». Гэта пацягнула прыпынак тэхналагічна звязанага з ім цэха карбамід-4.

Цэх аміяк-4 адновіць сваю працу на працягу сутак з наступным пускам цэха карбамід-4. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма, сцвярджае выданне.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025