Персанальная выстава мастака Паўла Шапо пад назвай «GOLIATHTRUMPETAIR» аб’яднала працы, напісаныя ў розных краінах і пад уплывам розных эмоцый. Мастак упершыню выставіўся ў Гродне. Карціны можна ўбачыць да 2 траўня ў Kazzara Mall па адрасе вул. Шчорса, 11А з 14.00 да 20.00.

Павел Шапо — мастак тэатра і кіно, жывапісец, дызайнер інтэр'ераў, сцэнарыст, пісьменнік. Ён родам з Віцебска, цяпер працуе ў Мінску і Маскве. У яго творчая сям’я: бацька і два браты працуюць у сферы мастацтва. Апошнія працы Паўла мастаком у кіно — серыял на ТНТ «Полярный» і фільм Андрэя Курэйчыка «Свобода». Як акцёр Шапо спрабаваў сябе ў серыяле «Мажор».

Павел кажа, што выдатна адчувае сябе ва ўсіх арт-напрамках, але галоўным захапленнем называе жывапіс. Работы Шапо ёсць у гарадскім музеі Віцебска, музеі сучасных мастацтваў Нью-Джэрсі, прыватных калекцыях Беларусі і іншых краін. Павел выстаўляецца з 1989 года. За апошнія 17 гадоў у яго было 32 выставы.

Пра эмоцыі на палотнах

У Гродне Павел прывёз працы з розных серый. Карціны прысвечаны «дзесьці Індыі, дзесьці - Каліфорніі, дзесьці - нейкім эратычным ўспамінам». Павел кажа, што адбіраў працы, бо хацеў пазнаёміць гродзенцаў са сваёй творчасцю. «Мне здаецца, так правільна — паказваць сябе ва ўсёй красе, вылучыць усе лепшыя свае працы», — распавёў ён Hrodna.life.

На карціны яго звычайна натхняюць эмоцыі. «Дзесьці закахаўся, дзесьці напіўся, дзесьці - завандраваў моцна, дзесьці - страляў са стрэльбы цэлы дзень», — распавёў Шапо. Адсюль і перавага колераў на працах: у нейкіх момантах яны далікатныя, у нейкіх — яркія. «Дзесьці быў больш закаханы, дзесьці быў у лютасьці, дзесьці хацеў перамог — таму і колеры такія, — тлумачыць мастак. — Эмоцыі выплёскваюцца на палотны па-рознаму». Каля многіх карцін мастак размясціў дэталі. Напрыклад, каля карціны з выявай папугаяў Павел павесіў эквадорскі капялюшык, у якім ён на іх і глядзеў.

"Дзесьці закахаўся, дзесьці напіўся". У Гродне адкрылася выстава мастака Паўла Шапо
Посетители выставки Павла Шаппо в Гродно. Фото: предоставлено галереей

Аб прызначэнні мастацтва

Павел прызнаецца, што адчувае слабасць да сваіх работ і прадаваць іх можа гадоў праз пяць, калі пачынае да іх ставіцца лягчэй. Працы яго стаяць «дорага». Звычайна гэта дагаворныя сумы, якія абмяркоўваюцца з яго агентам.

Павел лічыць, што праца мастака — гэта дарыць прыгожае. «Мастацтва існуе, каб чалавек станавіўся чысцейшым, мудрэйшым і цудоўнейшым. А ўсё астатняе, такія гульні з дэманамі або наадварот — не пра мяне. Я не люблю гэтыя гісторыі. Я не «нядзельны рэвалюцыянер».

"Дзесьці закахаўся, дзесьці напіўся". У Гродне адкрылася выстава мастака Паўла Шапо
Посетители выставки Павла Шаппо в Гродно. Фото: Елена Ковальчук

Павел задаволены сваёй выставай у Гродне. «Мне вельмі падабаюцца вандроўкі і новыя людзі. Я рады, што мы рухаемся. Часам я нават думаю — я ў Гродне зрабіў выставу лепш, чым у Маскве. Там было крыху менш работ, крыху менш гісторый. Я быў усюды добры — проста пашанцавала ў Гродне. Усюды трэба аддавацца па поўнай. Мы ж не пішам на чарнавік», — лічыць Павел.

Выставы наведвае да 50 чалавек у дзень

Выставачная прастора Kazarma Mall цяпер знаходзіцца на другім паверсе гандлёвага цэнтра і займае 200 квадратных метраў - крыху больш, чым на папярэднім месцы. Цяпер карціны размяшчаюць на белым фоне, што дазваляе па-іншаму ўспрымаць колеры, распавялі Honda.life ў ГЦ. Першапачаткова выставачная прастора з’явілася з-за наяўнасці вольнага месца. Галерэя аказалася паспяховай — выставы штодня наведвае каля 50 чалавек. Тут ужо прайшлі выставы Пятра Янушкевіча і Надзі Букі.

Пішу пра людзей з інваліднасцю, актывістаў, палітыкаў і дабрачыннасць.