Раніцай 19 красавіка «устаў» цэх «Аміяк-4», паведаміў звязаны з супрацоўнікамі завода Telegram-канал. Пазней там дадалі, што гэта адбылося праз аварыю на падстанцыі, а ў цэху «Капралактам-2» «выключыліся ўсе помпы».

Адбылося “пазапланавае спыненне абсталявання цэха аміяк-4 у выніку памылковых дзеянняў персаналу электрацэха пры выкананні работ планавага абслугоўвання”, распавялі ў афіцыйным выданні прадпрыемства “Гродзенскі хімік”. Гэта пацягнула прыпынак тэхналагічна звязанага з ім цэха карбамід-4.

Цэх аміяк-4 адновіць сваю працу на працягу сутак з наступным пускам цэха карбамід-4. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма, сцвярджае выданне.

Чытайце таксама: