Персанальная выстава мастака Паўла Шапо пад назвай “GOLIATHTRUMPETAIR” аб’яднала працы, напісаныя ў розных краінах і пад уплывам розных эмоцый. Мастак упершыню выставіўся ў Гродне. Карціны можна ўбачыць да 2 траўня ў Kazzara Mall па адрасе вул. Шчорса, 11А з 14.00 да 20.00.

Павел Шапо – мастак тэатра і кіно, жывапісец, дызайнер інтэр’ераў, сцэнарыст, пісьменнік. Ён родам з Віцебска, цяпер працуе ў Мінску і Маскве. У яго творчая сям’я: бацька і два браты працуюць у сферы мастацтва. Апошнія працы Паўла мастаком у кіно – серыял на ТНТ “Полярный” і фільм Андрэя Курэйчыка “Свобода”. Як акцёр Шапо спрабаваў сябе ў серыяле “Мажор”.

Павел кажа, што выдатна адчувае сябе ва ўсіх арт-напрамках, але галоўным захапленнем называе жывапіс. Работы Шапо ёсць у гарадскім музеі Віцебска, музеі сучасных мастацтваў Нью-Джэрсі, прыватных калекцыях Беларусі і іншых краін. Павел выстаўляецца з 1989 года. За апошнія 17 гадоў у яго было 32 выставы.

Пра эмоцыі на палотнах

У Гродне Павел прывёз працы з розных серый. Карціны прысвечаны “дзесьці Індыі, дзесьці – Каліфорніі, дзесьці – нейкім эратычным ўспамінам”. Павел кажа, што адбіраў працы, бо хацеў пазнаёміць гродзенцаў са сваёй творчасцю. “Мне здаецца, так правільна – паказваць сябе ва ўсёй красе, вылучыць усе лепшыя свае працы”, – распавёў ён Hrodna.life

На карціны яго звычайна натхняюць эмоцыі. “Дзесьці закахаўся, дзесьці напіўся, дзесьці – завандраваў моцна, дзесьці – страляў са стрэльбы цэлы дзень”, – распавёў Шапо. Адсюль і перавага колераў на працах: у нейкіх момантах яны далікатныя, у нейкіх – яркія. “Дзесьці быў больш закаханы, дзесьці быў у лютасьці, дзесьці хацеў перамог – таму і колеры такія, – тлумачыць мастак. – Эмоцыі выплёскваюцца на палотны па-рознаму”. Каля многіх карцін мастак размясціў дэталі. Напрыклад, каля карціны з выявай папугаяў Павел павесіў эквадорскі капялюшык, у якім ён на іх і глядзеў.

"Дзесьці закахаўся, дзесьці напіўся". У Гродне адкрылася выстава мастака Паўла Шапо
Посетители выставки Павла Шаппо в Гродно. Фото: предоставлено галереей

Аб прызначэнні мастацтва

Павел прызнаецца, што адчувае слабасць да сваіх работ і прадаваць іх можа гадоў праз пяць, калі пачынае да іх ставіцца лягчэй. Працы яго стаяць “дорага”. Звычайна гэта дагаворныя сумы, якія абмяркоўваюцца з яго агентам.

Павел лічыць, што праца мастака – гэта дарыць прыгожае. “Мастацтва існуе, каб чалавек станавіўся чысцейшым, мудрэйшым і цудоўнейшым. А ўсё астатняе, такія гульні з дэманамі або наадварот – не пра мяне. Я не люблю гэтыя гісторыі. Я не “нядзельны рэвалюцыянер”.

"Дзесьці закахаўся, дзесьці напіўся". У Гродне адкрылася выстава мастака Паўла Шапо
Посетители выставки Павла Шаппо в Гродно. Фото: Елена Ковальчук

Павел задаволены сваёй выставай у Гродне. “Мне вельмі падабаюцца вандроўкі і новыя людзі. Я рады, што мы рухаемся. Часам я нават думаю – я ў Гродне зрабіў выставу лепш, чым у Маскве. Там было крыху менш работ, крыху менш гісторый. Я быў усюды добры – проста пашанцавала ў Гродне. Усюды трэба аддавацца па поўнай. Мы ж не пішам на чарнавік”, – лічыць Павел.

Выставы наведвае да 50 чалавек у дзень

Выставачная прастора Kazarma Mall цяпер знаходзіцца на другім паверсе гандлёвага цэнтра і займае 200 квадратных метраў – крыху больш, чым на папярэднім месцы. Цяпер карціны размяшчаюць на белым фоне, што дазваляе па-іншаму ўспрымаць колеры, распавялі Honda.life ў ГЦ. Першапачаткова выставачная прастора з’явілася з-за наяўнасці вольнага месца. Галерэя аказалася паспяховай – выставы штодня наведвае каля 50 чалавек. Тут ужо прайшлі выставы Пятра Янушкевіча і Надзі Букі