Зэканоміць 574 рубля на рамонце вадаправода можа 89-гадовая гродзенка Марыя Ківер па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна. Суд пастанавіў, што яна мае права недаплачваць Гроднавадаканалу 374 рубля з 1877 з-за парушэння правоў спажыўца. Акрамя таго, бабулі прызначылі маральную кампенсацыю ў памеры 200 рублёў.
Гродзенка Марыя Ківер атрымала ў траўні 2020 году ад Гроднавадаканала рахунак за рамонт вадаправода на 1877 рублёў. Жанчына аддала ўсе грошы, якія мела — 900 рублёў, але іх не хапіла. Гроднавадаканал звярнуўся ў суд, каб атрымаць аплату за выкананыя працы. Абаронца пенсіянеркі - старшыня Таварыства абароны правоў спажыўцоў «Рэвізор» Алег Калінкоў падаў сустрэчны пазоў. Hrodna.life пісаў пра гэтую гісторыю.
Парушэнне правоў спажыўца, паводле Калінкова, было ў тым, што бабулі на даступным узроўні не патлумачылі цану і парадак рамонту. У выніку яна адмовілася падпісваць смету і акт выкананых работ. У дагаворы на першай старонцы, дзе адзначана сума, таксама няма яе подпісу. У першапачатковай смеце цана была менш. Затым у дагавор уключылі выдаткі на аднаўленне асфальту. У такіх выпадках, па законе, павінны былі пісьмова папярэдзіць спажыўца аб павелічэнні кошту.
Суд прызнаў гэтыя заўвагі абгрунтаванымі. Пастанавіў лічыць пункт дагавора, дзе стаіць агульная цана работ — 1877 рублёў, не адпавядаючым закону. Разлічвацца з Гроднавадаканалам Марыя Ківер будзе па першай смеце на 1503 рубля. Акрамя таго, Гроднавадаканал павінен выплаціць пенсіянерцы 200 рублёў як кампенсацыю маральнай шкоды, паведаміў Hrodna.life Алег Калінкоў.
Першапачаткова недаплата за рамонт трубы складала 977 рублёў, пасля рашэння суда — 603 рубля. З улікам сумы кампенсацыі ад Гроднавадаканала (200 рублёў) доўг пенсіянеркі можа скараціцца да 403 рублёў.
Суд задаволіў не ўсе патрабаванні пазову да Гроднавадаканалу, адзначыў Алег Калінкоў. Юрыст прасіў абавязаць прадпрыемства выплаціць штраф і пакрыць выдаткі грамадскага аб’яднання. «Замест гэтага нам прызначылі 58 рублёў дзяржпошліны».
Падчас суду прадстаўнікі Гроднавадаканала не пагадзіліся з пазовам ад таварыства абароны правоў спажыўцоў. Яны распавялі, што вусна тлумачылі цану і парадак работ пенсіянерцы. Рамонт зрабілі ў поўным аб’ёме, прэтэнзій на якасць не атрымлівалі. Зараз на прадпрыемстве вырашаюць, ці варта абскарджваць вынікі. Гэта можна зрабіць напрацягу 15 дзён. У выпадку калі Гроднавадаканал адмовіцца звяртацца ў абласны суд, рашэнне ўступіць у законную сілу.
Аварыя, праз якую 89-гадовая пенсіянерка трапіла ў суд, здарылася ў кастрычніку 2019 года. Пад праезнай часткай пацякла труба. Высветлілася, што вадаправод папсаваўся на ўчастку, які вядзе ад цэнтральнай сеткі да прыватнага дома Марыі Ківер. Па беларускіх законах, рамонт у такіх выпадках аплачвае спажывец.
У бабулі адключылі ваду, таму што грошай на рамонт яна не знайшла. Вентыль перакрылі, каб не было ўцечкі. Да таго ж вада трапляла на ўчастак суседа. Жанчына 7 месяцаў правяла без вады і ў выніку пагадзілася на рамонт. Але атрымаўшы рахунак на 1877 рублёў, зразумела, што не зможа яго аплаціць.
«Пенсія мая 400 рублей. Заплачу за услугі, накупляю лекарства і еле дажыву. Другі раз дажэ не астаецца 200 рублей на еду. За камунальныя 118, на лекартсва — да 100 рублей. Ад даўленя таблеткі, ад сэрца, ад печані,» — распавядала Hrodna.life Марыя Ігнацьеўна. Паводле яе слоў, яна аддала ў кошт доўгу ўсе грошы, якія збірала на пахаванне. У месяц на аплату рамонту вадаправода атрымлівалася адкладаць па 10−20 рублёў.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…