Два новых бара ««Урбанист» і «Buxta» распачнуць працу ў Гродне. Яны адчыняцца ў памяшканнях, дзе да гэтага размяшчаліся іншыя папулярныя ў горадзе ўстановы.

«Урбанист» размясціўся ў падвале былой пальчатквавай фабрыкі на Маставой, 31. Там раней знаходзіўся бар «Третье место». З яго ўладальнікамі ў лютым 2021 разарвалі дамову арэнды.

Бар адкрыецца 16 красавіка, а 17:00. Кліентаў чакае новае меню, а ад «Третьего места» засталося толькі памяшканне. Больш інфармацыі ад новых уладальнікаў Hrodna.life атрымаць не ўдалося.

Чакаецца адкрыццё бара «Buxta». Новы бар размесціцца ў падвале на Віленскай, 6. Там раней знаходзіўся бар «Корица», які зачыніўся ў лістападзе. Унутры памяшкання зрабілі рамонт і абнавілі вывеску на ўваходзе. З медыя новыя ўладальнікі размаўляць не жадаюць.