Новости

У Гродне вынеслі прысуд за падпал «апоркі»

Гродзенца Аляксандра Красніцкага 2 красавіка асудзілі за падпал апорнага пункта міліцыі ў лістападзе 2020 года. Яго судзілі па ч. 1 арт. 339 КК «Хуліганства». Ён прызнаў сваю віну і патлумачыў дзеянні «крыўдай».

Аляксандру Красніцкаму 41 год, у яго сярэдне-спецыяльная адукацыя. У апошні час працаваў у Расіі. Разведзены, адзін выхоўвае 14-гадовага сына. Цяпер сын жыве з бабуляй, пісала аб пачатку разгляду справы 29 сакавіка «С**бода».

Аказалася, што раней Красніцкі быў судзімы і ўхіліўся ад пакарання. У 2018 годзе суд Ленінскага раёна Гродна за пагрозу гвалту над супрацоўнікам УУС прызначыў яму два гады «хатняй хіміі» — ён размахваў нажом перад сілавікамі.

Таму гродзенца асудзілі і па арт. 415 КК «Ухіленне ад адбыцця пакарання». Паводле двух артыкулаў яго чакаюць два гады і адзін месяц пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Шкода — 83 рублі 17 капеек

Увечары 3 лістапада невядомыя падпалілі дзверы пункта аховы правапарадку на вуліцы Болдзіна, паведамляў тады Hrodna.life. Узгаранне было ліквідавана сіламі супрацоўнікаў праваахоўных органаў. 41-гадовага Красніцкага затрымалі праз некалькі гадзін. Ён быў п’яны.

«…наўмысна, з хуліганскіх меркаванняў, груба парушаючы грамадскі парадак і выказваючы відавочную непавагу да грамадства, беспадстаўна, выкарыстоўваючы ў якасці прылады злачынства лёгкаўзгаральную вадкасць, здзейсніў падпал уваходных дзвярэй грамадскага пункта аховы правапарадку адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна», — сказана ў паведамленні на сайце Вярхоўнага суда.

Красніцкі прычыніў УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна матэрыяльную шкоду на суму 83,17 рубля.

«Успыхнула крыўда»

«У мяне ўспыхнула крыўда, што мяне несправядліва асудзілі па артыкуле 364. Хацеў „нагадзіць“ на дзверы апорнага пункта, проста запэцкаць іх», — распавёў ён у судзе, піша «С**бода».

Ён дадаў, што асэнсаваў, што выказваць так сваю крыўду неразумна, і што не хацеў камусьці нашкодзіць. На відэа пасля затрымання ён казаў, што рашэнне было спантанным і не звязаным з палітычнай сітуацыяй у краіне.

Дзе яшчэ падпальвалі будынкі сілавых структур?

Падпал апорнага пункта таксама здзейснілі ў Бабруйску пасля прагляду відэа з разгонам дэманстрацыі. Там шкода склала 4644,14 рублі, а абвінавачаны з’ехаў у калонію на шэсць гадоў. У Барысаве за падпал пракуратуры запыталі пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025