Паўла Мажэйку пасля 00.00 27 сакавіка адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе Белсат. Увечары 26 сакавіка ён паехаў у Следчы камітэт даваць паказанні па справе аб рэабілітацыі нацызму і не вярнуўся з допыту.

Крымінальную справу завялі таксама ў дачыненні да мастака Алеся Пушкіна. Ён знаходзіўся на выставе ў Кіеве. Мастак вылецеў з Кіева вячэрнім рэйсам. Пасля 21.00 ён прайшоў памежны кантроль у менскім аэрапорце і перастаў выходзіць на сувязь, піша Свабода. Пазней Белсат стала вядома, што ён на волі і вяртаецца дадому ў вёску Бобр Крупскага раёна. Ён будзе знаходзіцца ў ізаляцыі па месцы прапіскі 10 дзён.

Што за справа?

На Паўла Мажэйку, кіраўніка пляцоўкі «Цэнтр гарадскога жыцця», мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму.

Прычына — дэманстрацыя 19 сакавіка на выставе карцін партрэта Яўгена жыхара з аўтаматам на плячы, паведаміла пракуратура.

Сведкам праходзіць супрацоўніца Hrodna.life

Журналістка і рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік праходзіць сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму. Каля 21.30 26 сакавіка з ператрусам прыйшлі сілавікі.

Ператрус ішоў чатыры гадзіны і скончыўся каля 00.30. Следчы і два аператыўных супрацоўніка канфіскавалі ноўтбук і тэлефон. Ірына на волі, яна дала падпіску аб неразгалошванні.

Чытайце таксама: