Навіны

Супраць Паўла Мажэйкі і Алеся Пушкіна завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму (абноўлена)

Супраць Паўла Мажэйку, кіраўніка прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця», мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка распачалі крымінальную справу па ч.3 арт.130 КК за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму.

Справу распачалі па факце дэманстрацыі 19 сакавіка на выставе карцін Алеся Пушкіна партрэт Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы, паведаміла пракуратура.

«З 1946 года ён узначаліў атрад з былых паліцаяў і іншых здраднікаў, якія на працягу 9 гадоў у Пастаўскім раёне здзяйснялі забойствы міліцыянтаў, партыйных і дзяржаўных службовых асоб, падпалы адміністрацыйных будынкаў і дыверсіі на чыгунцы», — паведамілі ў пракуратуры. Пры гэтым мастак «услаўляў і апраўдваў» яго дзеянні.

Павел Мажэйка вечарам 26 сакавіка паехаў у Следчы камітэт даваць паказанні. Алесь Пушкін апошнія некалькі дзён знаходзіцца ў Кіеве, куды паехаў на адкрыццё выставы беларускага мастацтва.

На гэтым тыдні сілавікі прыходзілі на Кірава, 3, дзе знаходзіцца арганізацыя. У той жа дзень пра выставу ў «Цэнтры» выказаўся Уладзімір Каранік — на той момант праводзілася «юрыдычная ацэнка».

З мастаком знікла сувязь

UPD. Мастак Алесь Пушкін вылецеў з Кіева вячэрнім рэйсам. Пасьля 21 гадзіны ён прайшоў памежны кантроль у менскім аэрапорце. Пасьля гэтага ён перастаў выходзіць на сувязь. У Кіеве Пушкін прымаў удзел у выставе беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва, салідарнасьць, супраціў», якая праходзіць у Мастацкім арсэнале, адной з найбуйнейшых культурных пляцовак ва Ўкраіне, піша С**бода.

Перад вылетам з Кіева Алесь Пушкін ведаў, што супраць яго пракуратурай Гродна заведзеная крымінальная справа. Але ён не разглядаў варыянту заставацца ва Ўкраіне і вярнуўся на радзіму, піша С**бода.

Даведка

«Цэнтр гарадскога жыцця» — гэта прыватная адукацыйна-культурная пляцоўка. Тут прайшлі сотні культурніцкіх мерапрыемстваў, выступалі музыкі, праходзілі заняткі «Мова нанова», а вясной 2020 года ў «Цэнтры» арганізавалі збор сродкаў абароны для медыкаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025