Навіны

Да гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута прыйшла міліцыя

Каля 8:00 25 сакавіка дадому да журналіста Анджэя Пачобута прыйшла «міліцыя ў балаклавах». Пра гэта паведаміла baj.by яго жонка Аксана.

Каля 10.00 стала вядома, што ператрус у Пачобута праходзіць у межах крымінальнай справы паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (КК) «Распальванне варожасці».

Анджэй Пачобут — журналіст і адзін з лідараў непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Працаваў у недзяржаўных беларускіх медыя і супрацоўнічаў з замежнымі выданням. Вывучае гісторыю Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі.

Увечары 23 сакавіка міліцыя затрымала дома старшыню непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс. 24 сакавіка яе асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту за арганізацыю фестываля «Казюкі».

Читайте также:

Анджэй Пачобут: Хочаш выставіць уладу ці апазіцыю ў добрым святле — ты ўжо не журналіст

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025