Двух гродзенскіх прадстаўнікоў пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтру “Вясна” выклікалі ў Следчы камітэт. Яны мяркуюць, што гэта звязана з заведзенай на “Вясну” крымінальная справай.
Праваабаронцу Андрэя Коцю выклікалі ў СК на 10.00 20 сакавіка, Віктара Сазонава – на 12.00. Таксама шукалі Уладзіміра Хільмановіча, расказаў Сазонаў Беларускаму радыё “Рацыя”.
– Паколькі мы заўсёды займаліся толькі законнай дзейнасцю, мы будзем настойваць на сваім, на тым, што нашая арганізацыя заўсёды дзейнічала ў межах дзеючага заканадаўства. Нам застаецца толькі абараняцца законнымі метадамі. Якія метады будуць прымяняцца да нас, гэта мы неўзабаве даведаемся, – сказаў Віктар Сазонаў.
Следчы камітэт раследуе справу па арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На думку органаў следства, ПЦ “Вясна” нібыта ажыццяўляе фінансаванне незаконных масавых мерапрыемстваў. У актывістаў прайшлі вобшукі, іх выклікалі на допыты і бралі пад варту.
Чытайце таксама: У Гродне дадому да журналіста Аляксандра Дзянісава прыйшлі супрацоўнікі міліцыі



