Навіны

У Гродне дадому да журналіста Аляксандра Дзянісава прыйшлі супрацоўнікі міліцыі

Каля 15.15 17 сакавіка да Аляксандра Дзянісава прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Па інфармацыі журналіста, яны праводзяць ператрус ці агляд.

Дома знаходзілася толькі 18-гадовая дачка Дзянісава Дар’я. З Аляксандрам супрацоўнікі міліцыі «хацелі пагаварыць». Пакуль невядома, у якім ён статусе.

Каля 17.00 агляд у кватэры Дзянісава скончыўся. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі два ноўтбукі, чатыры мабільных тэлефона, розныя налепкі. Дар’я распавяла БАЖ, што міліцыянты ў яе цікавіліся, ці ведае яна гродзенскіх журналістаў Аляксея Кайрыса, Андрэя Мялешкі.

Раніцай 18 сакавіка Аляксандр Дзянісаў паехаў на допыт ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Каля 15.30 ён выйшаў. Па словах Аляксандра, яго дапытвалі ў рамках той ж справы, што і Яна Романа — нібыта фінансаванне масавых беспарадкаў.

Аляксандр Дзянісаў — аператар-фрылансер, музыкант, лідар гурта Dzieciuki. Ён таксама пацярпеў летам 2020 года. Дзянісава затрымалі 11 жніўня, разбілі твар і пашкодзілі нагу. На яго завялі справа аб адміністрацыйным правапарушэнні па ст. 17.1 КоАП (Дробнае хуліганства). Пазней справу спынілі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025