Каля 15.15 17 сакавіка да Аляксандра Дзянісава прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Па інфармацыі журналіста, яны праводзяць ператрус ці агляд.
Дома знаходзілася толькі 18-гадовая дачка Дзянісава Дар’я. З Аляксандрам супрацоўнікі міліцыі «хацелі пагаварыць». Пакуль невядома, у якім ён статусе.
Каля 17.00 агляд у кватэры Дзянісава скончыўся. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі два ноўтбукі, чатыры мабільных тэлефона, розныя налепкі. Дар’я распавяла БАЖ, што міліцыянты ў яе цікавіліся, ці ведае яна гродзенскіх журналістаў Аляксея Кайрыса, Андрэя Мялешкі.
Раніцай 18 сакавіка Аляксандр Дзянісаў паехаў на допыт ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Каля 15.30 ён выйшаў. Па словах Аляксандра, яго дапытвалі ў рамках той ж справы, што і Яна Романа — нібыта фінансаванне масавых беспарадкаў.
Аляксандр Дзянісаў — аператар-фрылансер, музыкант, лідар гурта Dzieciuki. Ён таксама пацярпеў летам 2020 года. Дзянісава затрымалі 11 жніўня, разбілі твар і пашкодзілі нагу. На яго завялі справа аб адміністрацыйным правапарушэнні па ст. 17.1 КоАП (Дробнае хуліганства). Пазней справу спынілі.