Навіны

У Гродне затрымалі журналіста Яна Романа. У яго дома прайшоў агляд, канфіскавалі тэхніку (абноўлена)

Журналіста Яна Романа затрымалі 17 сакавіка прама на вуліцы. Пра гэта яго сын паведаміў каналу, чый сайт прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Прычына затрымання сыну невядомая. Цяпер журналіст знаходзіцца ў Ленінскім РАУС горада.

Дома ў журналіста Яна Романа быў агляд — забралі ноўтбук і тэлефон. Нагода — быццам бы Ян Роман заплаціў штрафы за дзвюх асоб, якіх пакаралі ў рамках адміністрацыйнага кодэкса за ўдзел у пратэстах, і такім чынам фінансаваў пратэсты ў краіне, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У якім статусе знаходзіцца журналіст Ян Роман, пакуль невядома.


Ян Роман здымае для беларускага і польскага тэлебачання праграмы пра гісторыю і культуру. Рэдагуе інфармацыйны бюлетэнь прафсаюза металістаў.

10 жніўня 2020 года яго жорстка затрымалі каля Кастрычніцкага РАУС, збіўшы дубінкамі і выбіўшы чатыры зубы. Праз суткі яго адпусцілі з РАУС са штрафам у 15 базавых велічынь (тады — 382 рублі). У снежні справу перагледзелі і спынілі. Ян напісаў заяву па факце дзеянняў супрацоўнікаў АМАПа. Праз некалькі месяцаў яму адказалі, што складу злачынства ў дзеяннях сілавікоў не было.

У канцы лютага Ян Роман даў інтэрв'ю парталу Naviny.by, дзе распавёў аб працы журналістаў.

«Кампанія супраць журналістаў даўняя. Мая жонка пасівела, калі мяне затрымалі ў Мінску ў 2006 годзе. Жонка не ведала, дзе я, на працягу трох дзён. У 2009 годзе, калі я працаваў на Радыё „Рацыя“, атрымаў афіцыйнае папярэджанне КДБ аб тым, што калі працягну сваю працу, буду прыцягнуты да адказнасці за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», — распавядае Роман.

Тады Ян сказаў, што мог з’ехаць, але ў яго ёсць шмат прычын заставацца ў Беларусі.

Падзяліцца
Меткі: законпраца

Апошнія запісы

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025