Галоўны рэдактар Newgrodno.by Ігар Рэмзік. Фота: Кацярына Гардзеева
17 сакавіка павінны былі пачаць судзіць рэдактара newgrodno.by Ігара Бублікава (Рэмзіка) за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасяджэнне перанеслі з-за хваробы Ігара.
Рэдактара гарадскога інтэрнэт-рэсурсу newgrodno.by Ігара Бублікава (Рэмзіка) абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў). Міліцыя знайшла на рэсурсе прадукцыю, прызнаную экстрэмісцкай. Па тым жа артыкуле судзяць галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту. 29 студзеня ў Ігара Рэмзіка і ў рэдакцыі Hrodna.life прайшлі агляды з канфіскацыяй тэхнікі.
Партал newgrodno.by асвятляў акцыі пратэсту, якія праходзілі летам і восенню 2020 года ў Гродне. Ігара Рэмзіка затрымлівалі 9 жніўня і 27 верасня. За першае затрыманне яго асудзілі на штраф, другую адміністрацыйную справу спынілі.
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…