Навіны

Рэдактара Hrodna.life 16 сакавіка пачнуць судзіць за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў

Рэдактара гарадскога інтэрнэт-партала Hrodna.life Аляксея Шоту 15 сакавіка па тэлефоне запрасілі ў суд Ленінскага раёна Гродна. 16 сакавіка ў 14.30 яго пачнуць судзіць па ч. 2 арт. 17. 11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў).

29 студзеня ў рэдакцыі партала правялі агляд, падчас якога канфіскавалі тэхніку, выдадзеныя рэдакцыяй календары і часопісы. Агляд правялі без супрацоўнікаў рэдакцыі ў прысутнасці амапаўцаў. Паводле ч2. арт.17.11 КаАП рэдакцыі пагражае штраф у памеры да 500 базавых велічынь (14 500 рублёў), а таксама канфіскацыя прадметаў здзяйснення правапарушэнняў. Рэдактару таксама пагражае штраф да 50 базавых велічынь (1450 рублёў).

Па версіі міліцыі, супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гродна ў ходзе маніторынгу выявілі факты захоўвання рэсурсамі Hrodna.life і Newgrodno.by прадукцыі, прызнаную экстрэмісцкай. Гаворка ідзе аб захоўванні матэрыялаў аднаго Telegram-канала, які ў кастрычніку і лістападзе 2020 года судом Цэнтральнага раёна Менска прызнаў экстрэмісцкім.

17 сакавіка, а 10.30 паводле таго ж артыкула будуць судзіць рэдактара партала Newgrodno.by Ігара Бублікава (Рэмзіка).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025