Рэдактара гарадскога інтэрнэт-партала Hrodna.life Аляксея Шоту 15 сакавіка па тэлефоне запрасілі ў суд Ленінскага раёна Гродна. 16 сакавіка ў 14.30 яго пачнуць судзіць па ч. 2 арт. 17. 11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў).
29 студзеня ў рэдакцыі партала правялі агляд, падчас якога канфіскавалі тэхніку, выдадзеныя рэдакцыяй календары і часопісы. Агляд правялі без супрацоўнікаў рэдакцыі ў прысутнасці амапаўцаў. Паводле ч2. арт.17.11 КаАП рэдакцыі пагражае штраф у памеры да 500 базавых велічынь (14 500 рублёў), а таксама канфіскацыя прадметаў здзяйснення правапарушэнняў. Рэдактару таксама пагражае штраф да 50 базавых велічынь (1450 рублёў).
Па версіі міліцыі, супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гродна ў ходзе маніторынгу выявілі факты захоўвання рэсурсамі Hrodna.life і Newgrodno.by прадукцыі, прызнаную экстрэмісцкай. Гаворка ідзе аб захоўванні матэрыялаў аднаго Telegram-канала, які ў кастрычніку і лістападзе 2020 года судом Цэнтральнага раёна Менска прызнаў экстрэмісцкім.
17 сакавіка, а 10.30 паводле таго ж артыкула будуць судзіць рэдактара партала Newgrodno.by Ігара Бублікава (Рэмзіка).