Дзяніс Івашын. Фота: Facebook
Журналіста InformNapalm і газеты «Новы Час» Дзяніса Івашына пасля затрымання 12 сакавіка пакінулі ў СІЗА № 1 Гродна. У яго дома, на дачы і ў бацькоў прайшлі вобыскі.
Дзяніс праходзіць падазраваным па справе па арт.365 КК — умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Ператрус правялі некалькі супрацоўнікаў КДБ. Па словах жонкі Дзяніса Вольгі, канфіскавалі ўсе носьбіты інфармацыі - тэлефоны, ноўтбукі, кампутары, сімкарты, банкаўскія карты, нататнікі, грошы. А таксама канфіскавалі дробязь — сцяжкі, значкі, візітоўкі. «Вельмі цікавіла ўсё, звязанае з Украінай», — напісала пра ператрус жонка Дзяніса Івашына Вольга. Ператрус доўжыўся некалькі гадзін і скончыўся пасля паўночы.
Праз трое сутак, каля 17.40 15 сакавіка скончацца 72 гадзіны затрымання: Дзяніса альбо пакінуць пад вартай, альбо адпусцяць пад падпіску аб нявыездзе.
Дзяніс Івашын — рэдактар беларускай версіі і журналіст медыя informnapalm. Займаецца пераважна расследаваннямі. Ён пісаў пра санаторыі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі ў Крыме, пра сітуацыю з Covid-19, рабіў расследаванне пра беркутаўцаў ды інш.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…