Навіны

Актывіста з Гродна, які дапамагае былым асуджаным, збілі і звольнілі. У яго дома прайшлі ператрусы

У сакавіку валанцёра арганізацыі «ТаймАкт» і былога зняволенага Станіслава Цыбінскага звольнілі з працы пасля таго, як даведаліся пра яго турэмнае мінулае. Пазней яго збілі невядомыя і зламалі яму два рэбры. У лютым дома ў Цыбінскага прайшлі два ператрусы.

У верасні Станіслаў уладкаваўся на працу афіцыянтам чацвёртага разраду ў кавярні «Паланэз». Са слоў Цыбінскага, у пачатку сакавіка 2020 года начальнік даведаўся, што Станіслаў — былы асуджаны, і папрасіў яго звольніцца. «Прашу вас звольніць мяне па пагадненні бакоў без наступнай адпрацоўкі, так як я былы асуджаны!!! І мяне звальняюць!!!», — напісаў Станіслаў ў заяве на імя дырэктара РУП «Белмытсэрвісу» Івану Езепчыку. «Са звальненнем згодны», — напісаў дырэктар. Без працы праз два тыдні Станіслаў страціць жыллё ў інтэрнаце.

Іван Езепчык «даўно ведаў», што Цыбінскі - былы зняволены, але звольніў яго з-за таго, што той «напісаў шмат скаргаў» і «непрыстойна сябе паводзіць». Ад іншых каментароў Hrodna.life ён адмовіўся, спаслаўшыся на тэрміновы званок.

Станіслаў Цыбінскі — актывіст, валанцёр праваабарончай арганізацыі «ТаймАкт», якая займаецца абаронай правоў зняволеных і супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай сістэмы. Арганізаваў супольнасць «Рука дапамогі і падтрымкі».

Працаваў афіцыянтам. Кіраваў грамадска-інфармацыйнай пляцоўкай «Беларускі цэнтр падтрымкі». У 2017 годзе выйшаў на волю пасля 15 гадоў зняволення за забойства. З тых часоў дапамагае іншым асуджаным: купляе прадукты, сродкі гігіены, адзення і тэлефоны, знаходзіць жыллё і задавальняе на працу. Толькі за 2020 год дапамогу ад Станіслава атрымалі каля 70 адбыўшых пакаранне. Таксама Станіслаў піша асуджаным дзясяткі лістоў на тыдзень і адпраўляем ім пасылкі. Фотасправаздачы актывіст пакідае ў суполцы ВКонтакте.

Ператрус

У лютым дома ў інтэрнаце ў актывіста Станіслава Цыбінскага прайшло два ператрусы з санкцыі пракурора. Фота дакументаў Станіславу не дазволілі зрабіць. Па якім артыкуле прайшлі ператрусы, Станіслаў не запомніў. Па яго словах, нічога забароненага не знайшлі. Актывіст звязаў гэта з ператрусамі, якія праходзілі і ў іншых беларускіх праваабаронцаў.

16 лютага ў Мінску і іншых гарадах прайшлі ператрусы паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) у офісах праваабарончых арганізацый і ў кватэрах праваабаронцаў, журналістаў і грамадскіх актывістаў. Ператрус таксама прайшоў у незалежным прафсаюзе РЭП. Старшыня РЭП Васіль Завадскі таксама кіруе арганізацыяй «ТаймАкт», чальцом якой з’яўляецца Цыбінскі. «Яны лічаць, што я дапамагаю не толькі асуджаным, але і тым людзям, якія выходзілі на дэманстрацыі», — распавёў актывіст Hrodna.life.

Міліцыя ў доме Цыбінскага падчас ператрусаў. Фота: прадастаўлена героем

Чарада звальненняў

Актывіст таксама пацярпеў падчас пратэстаў у жніўні 2020 года. Тады Станіслаў працаваў у Мінску. 10 жніўня ён выйшаў на мірную дэманстрацыю. Актывіста затрымалі, збілі ў аўтазаку і выкінулі на газон. Пасля гэтага працадаўца паведаміў, што гродзенец павінен звольніцца. 11 жніўня Станіслава зноў затрымалі - вывелі з рэстарана, і збілі. Пра гэта актывіст распавёў праекту august2020.info. Пасля звальнення Цыбінскі ў верасні вярнуўся ў Гродна.

Напад

Увечары 6 сакавіка актывіста каля інтэрната збілі двое незнаёмцаў у балаклавах. У Станіслава зламаныя два рэбры, на галаве — рассячэнне. «Кожны крок даецца з болем», — распавёў гродзенец. Яму складана і размаўляць, і набіраць паведамленні. Па яго словах, актывісту заявілі, збіваючы: «Калі ты кудысьці зьвернешся, то цябе знойдуць у рэчцы. Ты сам вінаваты, няма чаго «зэкам «дапамагаць». Цыбінскі упэўнены, што чуў з кішэняў нападнікаў гукі рацыі. Станіслаў звярнуўся да медыкаў. Да тых, хто нападаў, ён прэтэнзій не мае.

Гэта не першы выпадак, калі на актывіста нападаюць. Увесну 2020 года Цыбінскага збілі двойчы. Звароты ў міліцыю скончыніся спыненнем справы або прафілактычнай гутаркай з фігурантамі справы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: законпраца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025