Новости

Вадзім Сіняўскі стаў новым кіраўніком МНС Беларусі. Ён кіраваў міліцыяй Гродна, разганяў пратэсты і прабачаўся за гвалт

Новым кіраўніком МНС Беларусі стаў генерал-маёр міліцыі Вадзім Сіняўскі, былы начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. Ён узначальваў гродзенскую міліцыю шэсць гадоў, а пасля выбараў 9 жніўня прасіў прабачэння перад гродзенцамі за гвалт сілавікоў на вуліцах горада.

Вадзім Сіняўскі прызнаў, што такое прызначэнне стала для яго нечаканым. Ён адзначыў, што вялікую ўвагу збіраецца надаць службовай дысцыпліне, кадрам і матэрыяльна-тэхнічнай базе МНС, піша БелТА.

Раней Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі ўзначальваў генерал-лейтэнант унутранай службы Уладзімір Вашчанка.

Вадзім Сіняўскі стаў начальнікам гродзенскай міліцыі ў 2014 годзе. Да яго ёй кіраваў Уладзімір Сычэўскі, ад пасады яго вызвалілі ў сувязі з узростам. Таксама ў 2014 годзе Сіняўскі стаў старшынёй Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».

За апошнія месяцы Сіняўскі запомніўся тым, што 17 жніўня афіцыйна прабачыўся перад гродзенцамі за прымяненне сілы ў дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэстаў. Ён абяцаў разабрацца па ўсіх фактах прычынення шкоды здароўю людзей. Да гэтага 13 жніўня Сіняўскі сустракаўся з работнікамі «Хімвалакно», якія патрабавалі спыніць гвалт у горадзе і вывесіць сапраўдныя пратаколы з галасавання. Ён паабяцаў, што бранаваныя пазадарожнікі па горадзе ездзіць не будуць, але падкрэсліў, што палітыка — не яго кампетэнцыя.

Чытайце таксама: Гродненские активисты встретились с чиновниками. На какие вопросы (не)ответили власти

Пасля выбараў прэзідэнта Беларусі 2020 года ні адзін супрацоўнік міліцыі не быў прыцягнуты да адказнасці за перавышэнне паўнамоцтваў. Усяго за дзень да свайго прызначэння кіраўніком МНС Вадзім Сіняўскі ўручаў ўзнагароды гродзенскаму АМАПу.

Фота: Вольга Махнач

Вадзім Сіняўскі нарадзіўся ў 1970 годзе ў Маладзечна, скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае Чырвонасцяжнае вучылішча імя Дзяржынскага МУС СССР, у 2002 — Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. У органах унутраных спраў ён працуе з 1992 года. Працаваў у Мядзельскім РАУС, узначальваў Валожынскі РАУС,
з 2005 па 2009 год быў намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі УУС Мінскага аблвыканкама — начальнікам Упраўлення аховы правапарадку. З 2009 года працаваў у службе бясьпекі прэзыдэнта, з 2012 года — быў начальнікам Дэпартамента аховы МУС Беларусі.

Гэта не адзіны перавод з гродзенскай міліцыі 11 сакавіка. Намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Генец стаў старшынёй Іўеўскага райвыканкама.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025