25 лютага гродзенка Любоў Сарлай спрабавала абскардзіць штраф у 20 базавых велічынь (580 рублёў) па арт. 23. 34 КаАП. Прычынай затрымання 17 студзеня і штрафу сталі штаны з бел-чырвона-белымі лампасамі. Гродзенскі абласны суд пакінуў без зменаў рашэнне суда Ленінскага раёна.
«Няхай жыве самы гуманны суд у свеце», — пракаментавала сітуацыю дзяўчына ў Instagram. Любоў указала суддзі Раманоўскаму на несастыкоўкі ў паказаннях супрацоўнікаў АМАП пра час і месца яе затрымання, распавяла дзяўчына Hrodna.life. Таксама яна прадаставіла фота з сямейнага архіва, дзе было відаць, што штаны яна насіла і раней.
Раней супрацоўнікі міліцыі заявілі, што былі побач з любоўю і чулі, як яна выкрыквала лозунгі. На відэа ў судзе было відаць, што АМАП побач няма.
Гродзенка збіраецца абскардзіць пастанову суда ў вышэйшую інстанцыю — старшыні Гарадзенскага абласнога суда.
Штаны Любоў апранала і пасля рашэння суда. «Пазіралі коса, але больш не рызыкнулі мяне затрымліваць», — распавяла яна Hrodna.life пра рэакцыю міліцыі.
Да гісторыі са штанамі Любоў судзілі двойчы. Спачатку яе затрымалі 31 кастрычніка 2020 года каля крамы, потым праваахоўнікаў насцярожылі здымкі на Instagram-старонцы дзяўчыны. Некаторыя справы спынілі за заканчэннем тэрміну даўнасці. Больш пратаколаў па фота ў Instagram на яе не складалі.
Чытайце яшчэ:
- Дело о «самопикетирующих» штанах Любы Сарлай рассмотрит областной суд. Гродненка обжалует штраф в 580 рублей
- В Гродно прекратили очередное дело по ст. 23.34 КоАП
- Работает полиция моды: За Ralph Lauren грозят сутки, за Max Mara — штраф?
- Задержания за одежду продолжаются. Гродненку оштрафовали за цвет штанов 2014 года