Навіны

Работнікаў «Гродна Азот» выклікаюць у Следчы камітэт па справе аб страйку

Чатырох супрацоўнікаў «Гродна Азот» выклікалі ў Следчы камітэт у якасці сведак па арт.200 КК — Прымус да страйку альбо да адмовы ад удзелу ў ёй. Такі дакумент з’явіўся ў Telegram-канале «Стачком азоту».

У Гродне распачалі крымінальную справу па факце прымусу да ўдзелу ў забастоўцы з пагрозай прымянення гвалту, вынікае з дакумента. Пазней пра гэта напісалі і ў Следчым камітэце. Кіраўніцтва «Гродна Азот» прасілі забяспечыць яўку супрацоўнікаў у якасці сведак. Іх выклікалі 18 лютага ў Следчы камітэт.

Некаторыя з выкліканых супрацоўнікаў ужо звольненыя.

У дакуменце ад 17 лютага за подпісам следчага А. М. Хамко ёсць некаторыя дзівацтвы. Яно напісана на імя былога гендырэктара прадпрыемства Ігара Бобыра замест цяперашняга Ігара Ляшэнкі. Заканчваецца ліст словамі «Загадзя дзякую!». Аднак дзве крыніцы Hrodna.life пацвердзілі сапраўднасць дакумента.

Чаму завялі крымінальную справу?

Увечары 20 жніўня 2020 года на мабільныя тэлефоны кіраўніцтва ААТ «Гродна Азот» паступілі паведамленні з пагрозамі забойствам у выпадку няўдзелу ў забастоўцы і падтрымкі стачкама. Такія ж паведамленні паступілі шасці супрацоўнікам у Viber, пры гэтым у кожным падобным выпадку ўказваліся імёны дзяцей работнікаў прадпрыемства.

Супрацоўнікі ўспрымалі дадзеную пагрозу рэальна, асцерагаліся за сябе, а таксама за жыццё і здароўе сваіх дзяцей, таму напісалі адпаведныя заявы ў Следчы камітэт, паведамілі 21 жніўня 2020 года ў ведамстве. Па дадзеным факце і распачалі справу па арт.200 КК.

Пратэст на «Гродна Азот»

Супрацоўнікі «Гродна Азот» пасля выбараў у жніўні 2020 года запатрабавалі ад начальства публічна прызнаць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта. Рабочыя адкрыта звярнуцца да ўладаў горада і сілавікоў у сувязі з тым, што адбываецца ў краіне. Яны вялі перамовы з начальствам і казалі аб прыпынку прадпрыемства. У дзень агульнанацыянальнай забастоўкі 26 кастрычніка 2020 года тых, хто сабраўся каля заводакіраўніцтва, затрымалі і збілі ў аўтобусах амапаўцы. Пасля гэтага пачаліся звальненні на прадпрыемстве.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025