Персанальная выстава для мастака – гэта як нараджэнне дзіцяці, распавяла на вернісажы «Личное дело» 12 лютага Мінская мастачка Надзя Бука. На ёй прадстаўлена графіка, жывапіс і кніжная ілюстрацыя мастачкі. Надзя Бука 10 гадоў планавала выставу ў Гродне – ён стаў першым абласным горадам для мастачкі. Выстава працягнецца да 12 сакавіка.
Хто такая Надзя Бука?
Надзя Бука – мастачка, якая выразае карціны з каляровай паперы пры дапамозе звычайных манікюрных нажніц. Такія карціны яна называе аўтарскім словам “буцінанка”. Таксама яна працуе ў напрамках жывапісу і ілюстрацыі. Надзя Бука стварае дызайн для Mazda, Volkswagen, Borgomi і іншых. Супрацоўнічае з кавярнямі сталіцы, займаецца афармленнем кніг і музычных альбомаў, стварэннем прынтаў для футболак, світшотаў і шопераў.
Выставы яе работ прайшлі ў Мінску, Вільні, Маскве. Акрамя гэтага, Надзя – пастаянны ўдзельнік фестывалю мастацтва “Арт-Мінск”.

У Гродне ўпершыню адкрылася выстава “буцінанак”. Фота: Hrodna.life 
У Гродне ўпершыню адкрылася выстава “буцінанак”. Фота: Hrodna.life
У планах – коміксы пра гісторыю Беларусі
Аб выставе ў Гродне Надзя задумалася гадоў 10 таму, калі ўпершыню трапіла ў горад. “Я прайшла па вуліцы Савецкай і з першых крокаў адчула любоў. Горад здаўся атмасферным, утульным, гістарычным і прыгожым. Я падумала, што будзе выдатна адкрыць тут сваю выставу”, – распавяла яна на адкрыцці.

У Гродне ўпершыню адкрылася выстава “буцінанак”. Фота: Hrodna.life 
Надзя Бука. Фота: Hrodna.life
На выставе ў Гродне прадстаўлена найбольшая колькасць карцін – 56 карцін і каля 20 ілюстрацый кнігі. Самае хвалюючае – выставіць жывапіс: акрыл на палатне, прызналася Надзя. З “буцінанкай” глядач больш знаёмы, а з жывапісам – у меншай ступені. У будучыні Надзя хоча намаляваць серыю коміксаў пра гісторыю Беларусі і выдаць кнігай.
Надзя – своеасаблівы мастак, яе працы ў чымсьці парадаксальныя, распавёў на выставе Бацька Надзі і яе першы настаўнік мастак Іван Смальякоў. У іх прысутнічаюць элементы сюррэалізму і адчуваецца ўплыў заходняй культуры. Яна пайшла сваім шляхам насуперак класічным канонам, сказаў Іван. Ён адзначыў разнастайную тэматыку работ Надзі.
Увекавечыла жнівень 2020
Некалькі карцін, напісаных Надзяй у 2020 годзе, былі прысвечаны падзеям пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Напрыклад, карціны “Fredom” і “Набор для лета 2020”.
– Гэта тыя самыя тры шарыкі, з якімі я выходзіла на адзін з маршаў свабоды 16 жніўня ў Мінску. Па гэтых шарыках муж мяне знаходзіў у натоўпе, бо яны былі высока нада мной, і ён мог мяне ўбачыць. Гэта было вельмі зручна. Таму я вырашыла іх увекавечыць у карціне, – распавяла мастачка Hrodna.life.

Карціна “Набор для лета 2020” – аб дзіцячай традыцыі выразаць папяровыя сукенкі для лялек. У дзяцінстве Надзя іх вельмі любіла, распавяла мастачка. Яна намалявала “набор” для ўдзелу ў ланцужку салідарнасці. “Гэта тое, у чым я прыходзіла – белая сукенка, кветка, ружанец у руцэ. Кароны не было на галаве. Але я лічу, што ўсіх жанчын, якія ўдзельнічалі, можна назваць каралевамі. Таму што яны мелі смеласць ўдзельнічаць у гэтай першай ланцужку”, – распавяла мастачка.

Шмат карцін было напісана ў блакітных і чырвоных колерах. Блакітны – любімы колер мастачкі. Чырвоны колер таксама ў Надзі ў прыярытэце. Яна называе яго колерам любові. “Першая асацыяцыя, калі скажаш “чырвоны”, – гэта любоў. А куды без любові цяпер?”.
“Мастак – гэта смелы чалавек”
– Мастак – гэта чалавек, які жыве, як пісаў Камю, і ў манастыры, і ў свецкім асяроддзі адначасова. Гэта сапраўды так – ён жыве ў двух паралельных мірах. Гэта часам складана, але цікава.
– Мастак – гэта смелы чалавек. Трэба мець гэтую якасць, каб паказаць у сваіх карцінах сваё асабістае жыццё – усё, што адбывалася з табой. Кожная з іх – гэта мой аўтапартрэт, і вы можаце прасачыць маю жыццё, людзей, з якімі я мела зносіны, сяброў, якія паўплывалі на маё жыццё, мае думкі, мае сны, мары. Любы творчы чалавек – для мяне смелы чалавек, – распавяла Надзя Бука.
Выстава “Личное дело” будзе працаваць па адрасе вул.Шчорса, 11б да 12 сакавіка, кожны дзень з 14:00 да 20:00. Уваход вольны. 27 лютага ў 17:00 Надзя правядзе ореn talk для гасцей выставы, дзе падрабязна раскажа аб сваёй творчасці і жыцця. Прысутнічаць можа любы жадаючы і без запісу.



