За карціну «Улада цемры» Валянціна Шоба ў 2015 годзе атрымала ў Парыжы прэмію Тэйлара. Сёлета мастачка разам з куратаркай Ірынай Варкулевіч склалі вакол карціны выставу. «Працы для выставы выбіралі ў майстэрні Валянціны. Адбор быў просты і лёгкі: паводле наяўнасці забароненых зараз колеравых спалучэнняў», — патлумачыла куратарка. Пабачыць выставу можна ад 11 да 25 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця.

«Улада цемры» на бел-чырвона-белым фоне. Выстава мастачкі Валянціны Шобы адкрылася ў Гродне

Гэта карціна, і выстава, што склалася вакол яе — пра тое, што людзі пачалі разумець, што ім патрэбна ў гэтым жыцці: «Ім хочацца быць пачутымі. Хачацца праўды сваёй, пацверджанай мараллю. А ў нас зараз няма ніякай маралі і, ўвогуле, цяжка», — разважае аўтарка.

Чытайце таксама: Валянціна Шоба: «Я — „прынцэса ў вежы“ і не трэба мяне вызваляць»

Выстава пра вайну і бязвінна пацярпелых

Карціна, што стала цэнтральнай у экспазіцыі - пра вайну. Так кажа пра яе аўтарка. «Гэта праца нарадзілася ў неспакойны час, па дарозе на Палессе. Тады ішла вайна ва Украіне. Я не гляджу тэлевізар. Але тым разам сядзела на вакзале і мусіла глядзець. Увесь час назойліва круцілі ваенныя сюжэты. Там такія былі страшныя карціны. І пра бязвінна пацярпелых, такіх, як нашы людзі зараз, таксама».

«Улада цемры» на бел-чырвона-белым фоне. Выстава мастачкі Валянціны Шобы адкрылася ў Гродне

Натхненне ад размоваў з Прыпяццю

Валянціна родам з Палесся. Праз тое часта звяртаецца да параўнанняў з прыродай і кажа, што бярэ сілы ад «сваёй ракі» — Прыпяці і досведу выжывання ў цяжкіх умовах. «Калі разумею, што край, мне трэба ехаць на маю Прыпяць. Пасядзець пагаварыць з ёй».

«Улада цемры» на бел-чырвона-белым фоне. Выстава мастачкі Валянціны Шобы адкрылася ў Гродне

Чытайце таксама: Мама c дочкой могут всё! В Гродно открылась выставка Валентины Шоба і Анны Пантелеевой «Легкое поведение»

«Пра гэта вось усё, пра паганскія малітвы — гэта глыбіннае нешта, я ж умею накалдаваць. Мы ўсё роўна пераможам. Гэта немагчыма, каб ішлі супраць прыроды і ўнутранай чысціні нашай нацыі, нашых людзей. Нездарма ж мы беларусы. Мы чыстыя і светлыя людзі. Гэта наша прырода, а з прыродай нельга жартаваць. А такое стаўленне да чалавека — гэта супраць любой прыроды. Чалавек не народжаны для таго, каб здзекавацца ці забіваць. Мы народжаныя для радасці».

Чытайце таксама: «Гарадзенкі». Хто стаў гераінямі кнігі пра сучасных жанчын нашага горада

Адзавецца ў кожным сэрцы

«Мяне вельмі ўразіла, калі я прыйшла ў майстэрню і гэта першы раз убачыла, — дзеліцца ўражаннямі гродзенка Святлана Рапецкая. — Увогуле ад творчасці Валянціны ідзе моцная энергетыка. Кожная праца яе мае легенду, сваю ўнутраную глыбокую гісторыю».

«Улада цемры» на бел-чырвона-белым фоне. Выстава мастачкі Валянціны Шобы адкрылася ў Гродне

Святлана лічыць, што на карцінах кожны пабачыць сваё, і гэта «сваё» адзавецца з глыбіняў сэрца і душы.