Ежы Грыгенча. Фота: Руслан Кулевіч
10 лютага Ежы Грыгенча прыехаў па позве ў Лідскі РАУС для разбіральніцтва паводле арт.23.34 КаАП. Яго пакінулі ў мясцовым ізалятары да суду, паведаміла Hrodna.life жонка актывіста Валянціна. Калі адбудзецца судовае пасяджэнне, Ежы не паведамілі.
Імаверна, адміністрацыйную справу завялі пасля вынясення прысуду актывісту з Бярозаўкі Вітольду Ашурку ў судзе Лідскага раёна 18 студзеня, мяркуе Валянціна Грыгенча. Тады падтрымаць актывіста сабраліся каля 50 чалавек, у тым ліку і гродзенцы. Прысуд сустрэлі крыкамі «Ганьба!».
Пазней на іншым працэсе затрымалі каля двух дзясяткаў чалавек, якія прысутнічалі пры вынясенні прысуду Ашурку. Адзін з сведак паспеў паведаміць, што затрыманне нібыта звязана з эмацыйнай рэакцыяй людзей на прысуд Вітольду Ашурку. Па гэтай справе таксама праходзіць журналіст з Бярозаўкі Юры Дзяшук.
Ежы Грыгенча — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яго судзілі па адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, за ўдзел у Маршах недармаедаў, за акцыі пратэсту ў 2020 годзе. На адно з судовых пасяджэнняў яго прыехала падтрымаць Ганна Канапацкая.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…