Навіны

Музыку Ігара Банцэра перавялі з «Навінак» ў гродзенскую турму. Яго будуць судзіць за хуліганства

Гродзенскага музыку Ігара Банцэра пасля прымусовай экспертызы ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў Мінску (папулярная назва — «Навінкі»), перавялі ў гродзенскую турму. Увесну ў музыкі пройдзе суд. Яго абвінавачваюць у хуліганстве.

Банцэра затрымалі 20 кастрычніка: рана раніцай супрацоўнікі міліцыі забралі яго з кватэры. Да гэтага ён правёў 18 сутак у ізалятары за ўдзел у пратэстных мітынгах. У зняволенні яго трымалі ў адзіночнай камеры, а потым адправілі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу.

Чытайце падрабязней: Гродненский музыкант третий месяц в заключении. Его лишили связи с родными

У канцы студзеня блізкім музыкі стала вядома, што Ігара зноў перавялі ў гродзенскую турму. У Instagram-акаўнце free_bancer з’явіўся пост з навінамі пра музыку.

«Ён у парадку і захоўвае свой пазітыўны настрой нават ва ўмовах беларускай сістэмы пакаранняў. Ён з нецярпеннем чакае свайго дня нараджэння 24 лютага, які правядзе за кратамі», — напісана ў посце.

Сябры музыкі просяць не забываць аказваць падтрымку Банцэру і пісаць лісты. Адрас: г. Гродна, 230 023, Турма-1, вул. Кірава, 1, Банцэр Ігар Рамановіч.

Хто такі Ігар Банцэр?

Ігару Банцэру 40 гадоў. Ён — лідар гродзенскага стрыт-панк-гурта Mister X. У Гродне займаецца культурнай і грамадскай дзейнасцю. Жанаты, двое дзяцей. Вегетарыянец, не ўжывае алкаголь, прытрымліваецца антыфашысцкіх і антырасісцка поглядаў.

Ігар Банцэр. Фота з асабістага архіва Ігара

За што яго затрымалі?

У 6 раніцы 20 кастрычніка дадому да Банцэра прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Казалі, што ён хаваўся, і хацелі даставіць яго да следчага. Жонка Ігара Анжаліка распавядала, што ён заўсёды без праблем хадзіў па вуліцы і ні ад каго не ўцякаў. Пазней у кватэру Банцэра прыйшлі з ператрусам.

Пасля выбараў музыка тройчы адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах. Агулам у зняволенні ён правёў 18 сутак.

Ігар Банцэр — чытач Hrodna.life. У жніўні 2020 году ён выйшаў у падтрымку гродзенскіх журналістаў

Чытайце таксама: «Хацеў паказаць, што гэта — фарс». Гродзенскі музыка Ігар Банцар прыйшоў у суд у ружовым, яго забраў АМАП

Родныя і сябры музыканта лічаць, што падставай для новага затрымання мог паслужыць адзін з яго вулічных перформансаў. Паводле версіі міліцыі 5 верасня каля трох гадзін ночы Ігар Банцэр знаходзіўся ў адной з забаўляльных устаноў па вуліцы Горкага. Ён выйшаў на вуліцу, убачыў міліцэйскую машыну і, нібыта, стаў дэманстраваць палавыя органы. Гэта знялі адпачывальнікі і выклалі ў Telegram. Па артыкуле 339 КК «Хуліганства» распачата крымінальная справа. Санкцыі артыкула — ад штрафу да трох гадоў пазбаўлення волі.

Графіці ў падтрымку Банцэра. Фота: free_bancer

Салідарнасць з Банцэрам

Пакуль Ігар знаходзіцца ў зняволенні, яго сям'і дапамагаюць сябры і калегі. У інтэрнэце сталі прадавацца майкі і кубкі з сімволікай гурта Mister X у знак салідарнасці з затрыманым лідарам калектыву. У Нямеччыне прадстаўнікі лэйбла, з якім супрацоўнічае гродзенская група, запусцілі кампанію #freebancer. Фанаты футбольнага клуба «Санкт-Паўлі» з Гамбурга на стадыёне вывешвалі банеры ў падтрымку Банцэра, а таксама рабілі графіці.

Праваабаронцы не прызналі музыку палітвязнем

Праваабарончы цэнтра «Вясна» пакуль не прызнаў Ігара Банцэра палітычным зняволеным. Гродзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч распавёў Hrodna.life, што Банцэра няма ў спісах палітвязняў праз артыкул, які яму інкрымінуюць. Прызнаць яго палітвязнем змогуць толькі пасля суду.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025