У Гродне на вул. Савецкай каля 15.30 31 студзеня затрымалі некалькі чалавек. Імёны двух з іх вядомыя — Іна Корп і Маргарыта Утлік, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Па словах праваабаронцаў, іх адпусцілі пасля прафілактычнай гутаркі.
Відавочцы паведамілі яшчэ пра трох затрыманых — мужа, жонку і дачку. На вечар 31 студзеня яны знаходзіліся ў РАУС.
Чытачы з Навагрудка паведамілі, што 31 студзеня быў затрыманы 72-гадовы Аляксандр Быстрык — былы дырэктар мясцовай школы № 5. Паведамляецца, што ён ішоў на экскурсію, якая ў выніку, як сцвярджаюць відавочцы затрымання, была сарваная.
Усяго ў Беларусі 31 студзеня затрымалі 167 чалавек. Астатнія затрыманні адбыліся ў Менску.