У Гродне аднавіла працу «Чабурэчная» на Віленскай, 1. У лістападзе 2020 года ўстанова закрывалася на «эпідэміялагічныя вакацыі».
Меню ўстановы не змянілася. Час працы скарацілі да 20.00 (раней «Чабурэчная» працавала да 22.00). «Пакуль толькі ўваходзім ў графік», — растлумачылі Hrodna.life ва ўстанове. Кавярня адкрыта з 20 студзеня. Пазней час працы плануюць падоўжыць.
З новаўвядзенняў - дадатковыя опцыі дастаўкі. Да сэрвісаў just-eat.by і carte.by, з якімі кавярня працавала і раней, дадаўся menu.by.
«Чабурэчная» на Віленскай адчынілася у канцы 2019 года. Гэта адзіная кавярня ў горадзе з акцэнтам на класічныя чабурэкі ў меню. Установа ў нейкім сэнсе працягнула традыцыю знакамітай гродзенскай «Чабурэчнай» на Ажэшкі, якая спыніла працу ў 2017 годзе.
У 2020 годзе «Чабурэчная» на Віленскай ўжо спыняла працу з 5 красавіка па 20 траўня ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.
Чытайце таксама: Бизнес в Гродно-2020: коронавирус ударил сильно, проверки добивают выживших
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…