Новым кіраўніком “Гродна Азот” стаў Ігар Ляшэнка, паведаміў Telegram-канал “Пул Первого“. Да гэтага Ігар Ляшэнка ўзначальваў прадстаўніцтва «Гомельтранснафта Дружба» ў Мінску.
Ляшэнка ў 2018 годзе быў віцэ-прэм’ерам і курыраваў нафтахімічны комплекс і прамысловасць. Да гэтага ён чатыры гады ўзначальваў канцэрн “Белнафтахім”. З 2006-га па 2013 год быў дырэктарам Гомельскага хімічнага завода. Потым стаў першым намеснікам старшыні “Белнафтахіма”.


