Аляксей Шота, галоўны рэдактар Hrodna.life. Фота: Ірына Новік
Hrodna.life прызналі найлепшым рэгіянальным медыя паводле выканання стандартаў журналістыкі.
Маніторынг MediaIQ, якія адсочвае беларускія рэгіянальныя выданні, праводзілі ў лістападзе 2020. Мы атрымалі 4,7 баллаў з 5 і падзялілі першае месца з калегамі са слуцкага «Інфа-Кур'ера».
Раней мы ўжо траплялі ў спіс самых якасных рэгіянальных медыя ў чэрвені і лютым 2020 года. Акрамя гэтага мы былі прызнанымі найлепшым рэгіянальным медыя 2020 года і найлепшым рэгіянальным сайтам 2019 года паводле Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы.
У маніторынгу прымуюць удзел дзесяць папулярных рэгіянальных выданняў. Маніторынг вядзецца раз у тры месяцы. Аналізуюцца тры грамадска-значныя навіны на сайце кожны будні дзень цягам месяца.
Эксперты ацэньвалі навіны паводле пяці стандартаў: пэўнасць, дакладнасць, аддзяленне меркаванняў ад фактаў, баланс меркаванняў, паўната інфармацыі. Таксама фіксавалася прапаганда і маніпуляцыя.
Стабільная высокая адзнака нашай працы — агульнае дасягненне рэдакцыі і чытачоў. Праца нашых журналістаў накіравана на тое, каб кожны чытач атрымліваў цікавыя і важныя навіны, хвалюючыя і якасна падрыхтаваныя гісторыі. Высокія ацэнкі ад незаангажаваных экспертаў гэта знак якасці і таго, што нашым публікацыям можна давяраць.
У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.
Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!
З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.
Каб атрымліваць штодзённа ўсе навіны і артыкулы Hrodna.life на сваю паштовую скрыню, вы можаце падпісацца праз форму ніжэй.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…