Журналіста Юрыя Дзяшука адпусцілі з ізалятара пасля 72 гадзін. Ён застаецца ў статусе падазраванага па ч.2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў). Аб гэтым 23 студзеня паведамілі ў Facebook Рух «За Свабоду».

Журналіст быў ў ізалятары часовага ўтрымання з 20 студзеня.

20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуду Ашурку. На старонцы журналісткі Вольгі Быкоўскай у Facebook размешчана відэа, дзе людзі ў залі суда абураюцца прысудам Ашурку і крычаць «Ганьба!» і «Верым! Можам! Пераможам!».

Але на відэа выразна бачна, што Юрый Дзяшук (справа ў белым шаліку) заняты выключана журналісцкай працай — ён увесь час здымае відэа на тэлефон.

Затрыманага ў Бярозаўцы журналіста пакінулі пад вартай