У Слоніме за абразу супрацоўніка міліцыі судзяць маці ў дэкрэце. Фота: spring96.org.
22 студзеня ў Слонімскім раённым судзе абвясцілі прысуд Кацярыне Салевіч. Яе звінавацілі па арт. 369 КК — Абраза прадстаўніка ўлады, піша harodniaspring.org.
Дзяржабвінавачанне прастаўляла Юлія Ягоўдзік. Яна, з улікам характарыстык на Салевіч і таго, што яна мае малалетняе дзіця, прапаноўвала пакараць Салевіч на 1 год і 6 месяцаў абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Справу разглядаў суддзя Аляксандр Ярмолік. Ён прысудзіў Кацярыне Салевіч адзін год абмежавання волі (так званая «хатняя хімія»). Салевіч таксама абавязана выплаціць пацярпеламу 1000 рублёў маральнай кампенсацыі, а таксама 87 рублёў дзяржпошліны.
У Слоніме за абразу супрацоўніка міліцыі судзяць маці ў дэкрэце
Кацярыну Салевіч звінавацілі ў тым, што 25 жніўня яна наўмысна публічна абразіла прадстаўніка ўлады ў Telegram-канале «Слоним для жизни». Пацярпелым прызнаны міліцыянт АМАП ГУУС Мінгарвыканкама старшы сяржант міліцыі Сяргей Асколкаў, фатаграфію і асабістую інфармацыю якога яна рэпостнула. Паводле матэрыялаў следства, пад рэпостам дзяўчына размясціла паведамленне «з тэкстам абразлівага зместу, якія прыніжае гонар і годнасць Асколкава».
У матэрыялах таксама пазначана, што эксперт аддзела лінгвістычных экспертыз УГСКЭ РБ па Гродзенскай вобласці прызнаў адно са слоў у паведамленні «грубым, вульгарным, абразлівым».
22 студзеня сяржант АМАП Асколкаў хадайнічаў, каб суд быў закрытым, бо ён баіцца разгалошвання асабістых дадзеных. Але суд гэтае хадайніцтва адхіліў. Раней паміж сабой Салевіч і Асколкаў знаёмыя не былі. Салевіч, як адміністратар Telegram-каналу «Слоним для жизни» пакінула ў адным з сваіх допісаў характарыстыку прадстаўніку АМАП, з чаго і ўзнікла справа. Салевіч не адмаўляла, што яна зрабіла такі запіс у сацсетцы, падпісаўшы яго нікам «Парацетомол». У гэтай частцы яна прызнала сваю віну. Але яна не лічыць, што нейкім чынам распаўсюдзіла асабістыя звесткі міліцыянта.
Сяргей Асколкаў на працэсе заявіў, што ён і яго родныя перацяпелі значныя маральныя пакуты і заявіў пазоў кампенсацыі на 3000 рублёў. Гэтыя грошы ён абяцаў перавесці на рахунак «Дома малюткі».
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…