Паводле звестак Белстата, рэальная зарплата ў Беларусі за студзень-лістапад 2020 г. вырасла на 8%, а рэальныя наяўныя даходы — на 4,4%. Медыя ж заробкі большасці беларусаў - ніжэй сярэдняй. Гродзенская вобласць па ім займае трэцяе месца ў рэспубліцы пасля Мінскай і Брэсцкай.
Медыянны заробак — гэта заробак чалавека, які атрымлівае сярэдні заробак у шэрагу ўсіх значэнняў паміж найбольшай і найменшай. 50% людзей атрымліваюць менш за яго, а 50% атрымліваюць больш.
Сярэдняя налічаная зарплата па дадзеных Белстата ў лістападзе 2020 г. склала 1300,5 рублёў, медыянны ж заробак нашмат ніжэйшы — 944,4 рублёў. Выходзіць, што палова беларусаў атрымлівае заробак меншы за сярэдні. На рукі ж работнікі атрымліваюць яшчэ менш: медыянны заробак паказваецца да выплаты падаходнага падатку і выплат у ФСАН. Белстат публікуе медыянныя зарплаты двойчы ў год — па выніках траўня і лістапада.
У Гродзенскай вобласці медыянны заробак склалася на ўзроўні 869,9 рублёў, піша «Эканамічная газета». Найбольшы — у самім Гродне (984,6 руб.), пасля яго — Астравецкі (930,7 руб.) і Гродзенскі (921,4 руб.) раёны. На апошнім месцы стаіць Свіслацкі раён са значэннем 704,4 руб.
Усяго ж заробак больш за 1500 рублёў атрымлівае толькі 19,8% беларусаў.
Сярод медыянных заробкаў работнікаў арганізацый Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці за лістапад 2020 года у лідарах інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (4160,7 руб.). Пасля ідзе горназдабыўная прамысловасць (2100 руб.) і нафтаперапрацоўка (1656,2).
Самыя нізкія паказальнікі - у сельскай гаспадарцы (723,2 руб.), лёгкай прамысловасці (754,9 руб.), грамадскім харчаванні і аказанні паслуг па часовым пражыванні (674,4 руб.) і адукацыі (717,9 руб.). З траўня 2020 трохі выраслі медыяльныя зарплаты ў сферы аховы здароўя — 977,4 руб.
Чытайце таксама:
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…