Звесткі аб колькасці супрацоўнікаў АМАП у Беларусі і арганізацыі іх структуры — гэта інфармацыя абмежаванага распаўсюджвання. Такі адказ на свой запыт гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын атрымаў 15 студзеня ад прэс-сакратара МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай.

Згодна з дакументам, звесткі аб арганізацыйна-штатнай структуры атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама і УУС аблвыканкамаў, а таксама штатная і фактычная колькасць іх супрацоўнікаў адносяцца да інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання ў адпаведнасці з ведамаснымі нарматыўнымі прававымі актамі. Адказ на запыт Дзяніс Івашын размясціў у Facebook.

 — Фактычна маем дадатковую спецслужбу на ўтрыманні ў падаткаплацельшчыкаў, якім нават не даюць інфармацыю, на што ідуць іх грошы, — адзначыў Дзяніс Івашын.

Паводле дакументаў, апублікаваных Telegram-каналам, які ў кастрычніку 2020 беларускі суд прызнаў экстрэмісцкім, колькасць АМАП у Беларусі не перавышае 1400 супрацоўнікаў. Па дадзеных Hrodna.life, агульная колькасць АМАП у Гродне складае 120 чалавек.

Читайте подробнее: Выбор ОМОНа Гродно: как перестать бегать за медалями и заставить всех тебя ненавидеть