У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачалі судзіць Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кнігу і Яўгена Разнічэнку. Іх судзяць па ч.1 арт.342 і арт.364 КК за падзеі 29 траўня 2020 года. Гэта другі суд па так званай «справе Ціханоўскага». Яны знаходзіліся пад вартай у СІЗА № 1 Мінска.
Справу разглядае суддзя Вольга Бекушава, пракурор — Мыслівец. Абвінавачаныя на пытанні суддзі адказваюць бадзёра.
Падтрымаць абвінавачаных прыйшлі больш за 50 гродзенцаў. У невялікую залу пусцілі толькі чалавек 20. Чуюцца ўздыхі блізкіх абвінавачаных. «Схуднеў», — адзначае нехта.
Абаронцы папрасілі перанесці пасяджэнне ў самую вялікую ў судзе залу для забеспячэння галоснасці. Суддзя на хадайніцтва адмовіла. У далейшым яна разгледзіць пытанне пра магчымасць правядзення пасяджэнняў ў большай зале.
Не прыйшлі на пасяджэнне пацярпелыя Буднік — ён на сесіі ў Магілёве — і Рахунок — ён на бальнічным. Прыйшлі пацярпелыя Казлоўскі і Хваленя. Казлоўскі - той самы ўчастковы, які ўпаў на пікеце з удзелам Сяргея Ціханоўскага 29 мая.
Пацярпелы Казлоўскі заявіў пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды да Яўгена Разнічэнкі ў суме 8000 рублёў. Суд далучыў пазоў да матэрыялаў справы. Менавіта на Разнічэнку ў ходзе штурханіны ўпаў Казлоўскі. Яўген яшчэ да затрымання 30 траўня распавядаў, што проста спрабаваў падтрымаць участковага, каб той не ўпаў на зямлю.
В Беларуси более 120 политзаключенных. Сколько из них в Гродненской области?
Дзмітрыя Фурманава прызналі абвінавачаным паводле ч. 1 арт. 342 КК — удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па словах пракурора, ён дапамагаў шукаць Ціханоўскаму саўдзельнікаў за ўзнагароджанне. Ён быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Гродзенскай вобласці і актывістам «пратэстнага руху» Ціханоўскага «Страна для жизни».
Яўген Разнічэнка ў 19.54 схапіў Казлоўскага і прытрымліваў рукамі за тулава, рукі і форму, адцягваючы ад блогера. А потым паваліў на тратуарную плітку. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 і арт.364 КК.
Уладзімір Кніга рэзка зачыніў бакавыя дзверы спецтранспарту, у які хацелі змясціць затрыманага Ціханоўскага, пашкодзіўшы механізм. Гэтым ён нанёс аўтагаспадарцы УУС шкоду ў 229 рублёў. Пасля гэтага Кніга нанёс камандзіру роты АМАП Рахунку адзін удар рукамі ў вобласць левай рукі і тулава. А таксама хапаў, здушваў і ўтрымліваў пацярпелага за форму і розныя часткі цела, у тым ліку шыю, адцягваючы ад Ціханоўскага. Яго таксама абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 і арт.364 КК.
Абвінавачаныя віны не прызналі.
Спачатку апытаюць Фурманава, бо ён пагадзіўся даць паказанні да апытання пацярпелых і сведкаў. Разнічэнка і Кніга дадуць паказанні пасля. Працяг пасяджэнння ў 14.45.
Пракурора цікавіла, як Дзмітрый Фурманаў пазнаёміўся з Ціханоўскім і стаў каардынатарам ініцыятыўным групы па вобласці. Дзмітрый распавёў, што сустрэўся з блогерам, калі той прыязджаў у Гродна ў лютым 2020 года браць інтэрв'ю ў гараджан. Ён паказаў Ціханоўскаму горад. Неўзабаве пасля гэтага Ціханоўскі прапанаваў Фурманову адміністраваць чат Telegram ў «Гродно для жизни». Дзмітрый пагадзіўся. У яго абавязкі ўваходзіла згладжваць канфлікты і сачыць, каб карыстальнікі выконвалі правілы чата і не выкарыстоўвалі нецэнзурную лексіку. Грошай за гэта, па словах гродзенца, ён не атрымліваў. Таксама Ціханоўскі прыязджаў у Гродна ў красавіку. За тую сустрэчу Фурманаў адбыў сем сутак арышту па арт. 23.34 КаАП.
К гродненцам, которые поддержали блогера Тихановского, начинает приходить милиция
У траўні Дзмітрый убачыў відэа Ціханоўскага, у якім той паведаміў, што збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Фурманаў прапанаваў блогеру выбраць яго ў якасці каардынатара ініцыятыўнай групы па вобласці. Пасля гэтага гродзенец наведаў з ім некалькі гарадоў, дзе збіраў подпісы за вылучэнне Святланы Ціханоўскай у кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Харчаванне і пражыванне аплочваў блогер.
29 траўня 2020 года яны з аператарам і кіроўцам вярнуліся ў Гродна. Дзмітрый адразу ж сеў на стол і пачаў збіраць подпісы. Паводле яго слоў, ён не сачыў за перамяшчэннем Ціханоўскага па Савецкай плошчы і не бачыў, як таго затрымалі. Бачыў толькі, як супрацоўнік міліцыі ляжаў на тратуары. Перад гэтым чуў свісток міліцыянта і крыкі.
Праз некалькі секунд да яго падбеглі шэсць-восем чалавек у цывільным і паднялі «за грудкі» на ногі, схапілі за рукі і ногі і пачалі несці ў спецтранспарт. Перад гэтым ўдарылі кулаком у твар. Дзмітрый страціў прытомнасць і ачуўся ад болевага прыёму на запясце, лежачы на падлозе ў аўтобусе. Яго адвезлі ў РАУС.
Пракурор удакладніў, ці знаёмы Фурманаў з Аляксандрам Арановічам, Ігарам Лосікам, Сяргеем Пятрухіным і Дзмітрыеў Казловым (першы — сябра групы Ціханоўскага, астатнія — блогеры, прызнаныя палітвязнямі - Hrodna.life). Фурманаў адказаў, што не знаёмы. З Уладзімірам Кнігай і Яўгенам Разнічанка, паводле яго слоў, ён таксама знаёмы завочна — па матэрыялах справы. Пракурор цікавіўся, ці бачыў Фурманаў, як Ціханоўскі абменьвае замежную валюту ці абналічвае рахункі. Гродзенец адказаў адмоўна.
Усіх траіх абвінавачаных ужо судзілі ў межах адміністрацыйнага працэсу за інцыдэнт 29 траўня ў Гродне праз скайп з СІЗА-1 на Валадарскага, дзе іх утрымлівалі больш за сем месяцаў. Так, Уладзіміра Кнігу і Яўгена Разнічэнку гродзенскі суд асудзіў на 7 сутак арышту кожнага па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Дзмітрыя Фурманава асудзілі ў такім жа парадку на 10 сутак па ч. 1 арт 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі), адзначае гродзенскі праваабаронца Раман Юргель.
«Очнулся на полу от болевого приема». Политзаключенному Фурманову дали еще 10 суток
У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.
Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.
Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.
Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.
У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…