Новости

20 базавых за сцяг з «Пагоняй» на студні ў Іўеўскім раёне. Інвестара Валерыя Астрынскага вызвалілі ў судзе

Суд Іўеўскага раёна разгледзеў справу ІТ-інвестара Валерыя Астрынскага, якога затрымалі ўвечары 16 студзеня за сцяг, вывешаны на хутары ў вёсцы Барова.

Суд прысудзіў Астрынскаму штраф у памеры 20 базавых велічынь (580 рублёў), паведамляе dev.by,.

«Выязджаем з Іўя ў поўным складзе. Дзякуй усім вялікі за падтрымку! Нас вельмі, вельмі шмат!», — напісала у Facebook жонка Валерыя Таццяна Бакланава.

Тым не менш на само судовае пасяджэнне група падтрымкі і блізкія не патрапілі. Па словах Таццяны Бакланавай, суддзю выклікалі ў РАУС.

Facebook Таццяны Бакланавай
Facebook Таццяны Бакланавай

Нагадаем, сцяг з «Пагоняй» вісеў на хутарскай студні з лета. Міліцыя прыязджала ў суботу 16 студзеня двойчы: раніцай, каб скласці пратакол, і ўвечары, каб забраць гаспадара ў РАУС. Пры гэтым яна спаслалася на скаргу суседзяў.

«З учорашняга вечара Валера ў Іўеўскім РАУС. Кормяць, цёпла апрануты, суд у Іўі ў панядзелак гадзін у 10, — напісала ў Facebook яго жонка Таццяна Бакланава 17 студзеня. — У суботу ў 8 раніцы прыехала міліцыя. Паступіла скарга ад мясцовага жыхара (пару бабак-дзедак, ферма), яны павінны адрэагаваць. Склалі пратакол. Калі б проста Пагоня, то ок, але вось БЧБ-фон ніяк нельга. Упісалі адзіночны несанкцыянаваны пікет. Сказалі чакаць званка з запрашэньнем у Іўеўскі суд. У суботу ў 21.30 глядзім з малымі фільм, бачым фары на вуліцы. Гэта ў нас рэдкасць) І адразу стук у дзверы. Тыя ж таварышы, просячы прабачэння, кажуць, што планы памяняліся, начальства дало загад затрымаць. З рэчамі на выхад. А наогул, дзіўныя пачуцці ў мяне ў РБ 2021 ад ланцужка: скарга суседзяў, машына ў цемры, стук у дзверы, на выхад…»

Валерый Астрынскі — бізнэсмэн, інвестар, член праўлення Belarus Business Angel Network, уваходзіць у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі па версіі выдання «Ежедневник».

Чытайце таксама: В Гродно на Советской задержали четверых. Среди них — известный бизнесмен

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025