Новости

Затрыманых на маршы 12 студзеня гродзенцаў асудзілі на штрафы і суткі

Шэсць з сямі затрыманых асудзілі на штрафы, аднаго — на сем сутак. Пасяджэнні па прайшлі 15 студзеня. Сем гродзенцаў знаходзіліся ў ізалятары амаль трое сутак.

У некаторых затрыманых на маршы памяці Рамана Бандарэнкі 12 студзеня гродзенцаў прайшлі ператрусы, паведаміў канал, чый сайт прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім, 13 студзеня. Блізкія аднаго з іх выявілі, што яго мабільны тэлефон знік з яго аўтамабіля. Ключы былі пры сабе ў затрыманага, распавялі яны Hrodna.life.

Суседзі 13 студзеня заўважылі міліцэйскія машыны пад кватэрамі затрыманых.

Семярых гродзенцаў затрымалі падчас маршу памяці Рамана Бандарэнкі. Некалькі чалавек заўважылі ў калоне знаёмых амапаўцаў у цывільным і папярэдзілі пра гэта астатніх. «Тады амапаўцы зразумелі, што пасткі не атрымалася і пачалі хапаць выпадковых прысутных», — распавёў гродзенец Hrodna.life. У міліцыі заявілі, што як толькі калона з сямі чалавек пачалі фармавацца, усіх іх затрымалі.

«Работаем, братья!». Семерых гродненцев задержали в январе на марше памяти Бондаренко

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025