Шэсць з сямі затрыманых асудзілі на штрафы, аднаго — на сем сутак. Пасяджэнні па прайшлі 15 студзеня. Сем гродзенцаў знаходзіліся ў ізалятары амаль трое сутак.
У некаторых затрыманых на маршы памяці Рамана Бандарэнкі 12 студзеня гродзенцаў прайшлі ператрусы, паведаміў канал, чый сайт прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім, 13 студзеня. Блізкія аднаго з іх выявілі, што яго мабільны тэлефон знік з яго аўтамабіля. Ключы былі пры сабе ў затрыманага, распавялі яны Hrodna.life.
Суседзі 13 студзеня заўважылі міліцэйскія машыны пад кватэрамі затрыманых.
Семярых гродзенцаў затрымалі падчас маршу памяці Рамана Бандарэнкі. Некалькі чалавек заўважылі ў калоне знаёмых амапаўцаў у цывільным і папярэдзілі пра гэта астатніх. «Тады амапаўцы зразумелі, што пасткі не атрымалася і пачалі хапаць выпадковых прысутных», — распавёў гродзенец Hrodna.life. У міліцыі заявілі, што як толькі калона з сямі чалавек пачалі фармавацца, усіх іх затрымалі.
«Работаем, братья!». Семерых гродненцев задержали в январе на марше памяти Бондаренко