Навіны

«Нёман» даведаўся, калі будзе біцца з чэмпіёнам краіны

Гродзенскі футбольны клуб у 2020-м годзе быў блізкі да таго, каб заваяваць медалі беларускага першынства. Аднак у канцоўцы камандзе не пашанцавала, і яна прапусціла наперад «Тарпеда-БелАЗ». «Нёман» застаўся выступаць у Кубку краіны. Гродзенцы пачалі з 1/16 фіналу, дзе абгулялі «Слонім-2017» з лікам 3:1. Пасля гэтага была перамога над «Славіяй-Мазыр» (2:0). Цяпер жа жоўта-зялёным дастаўся салігорскі «Шахцёр», які восенню стаў чэмпіёнам Беларусі. Найлепшыя букмекерскія канторы даюць каэфіцыент 3.00 на перамогу «Шахцёра» у Кубку краіны. Такія ж каціроўкі і ў БАТЭ, які згуляе з «Віцебскам». Аднак «Нёман» проста так не здасца і будзе змагацца з найлепшай камандай 2020-га года.

Перападпісалі трэнераў і сочаць за По

Матч «Нёман» — «Шахцёр» пройдзе вясной 2021-га года. Калі да гэтай стадыі пераможца супрацьстаяння вызначаўся па выніках аднаго матчу, то зараз трэба выйграць па выніках дзвюх сустрэч. Першы матч будзе згуляны ў Салігорску, а сустрэча ў адказ пройдзе ў Гродне.
Статыстыка «Нёмана» з «гарнякамі» ў Кубку вельмі дрэнная — з дзевяці матчаў гродзенцы не выйгралі ніводнага, але ў 2005-м годзе звялі гульню ўнічыю і выбілі «Шахцёр» па выніках серыі пенальці.

Тым часам, у час зімовай паўзы кіраўніцтва «Нёмана» будзе ўмацоўваць пазіцыі ў складзе каманды. Але спачатку трэба вызначыцца з будучыняй хаўбэка Жана Марэля По. Як паведамляе БетОН, гэтым гульцом з Кот-д'Івуара яшчэ ўвосень цікавіўся БАТЭ. Зімой да яго праяўляе цікавасць мінскае «Дынама». Паводле дадзеных тэлеграм-канала Уладзіслава Татура, сталічны клуб гатовы падпісаць 24-гадовага По. Ён перайшоў у «Нёман» па ходзе сезона, які пачынаў у складзе ФК «Смалявічы». Усяго ён забіў адзін мяч і зрабіў шэсць галявых перадач у дваццаці васьмі сустрэчах чэмпіянату Беларусі.

Акрамя гэтага, кіраўніцтва гродзенскага клуба дамовілася аб працягу кантракта з галоўным трэнерам каманды Ігарам Кавалевічам. Ён правядзе ля руля «Нёмана» яшчэ год. Нагадаем, што ён прыйшоў у гэты клуб летам 2016-га года. За гэты час «Нёман» пад яго кіраўніцтвам правёў у рамках чэмпіянату краіны больш за сто трыццаць матчаў і забіў больш за сто пяцьдзясят мячоў.

Таксама свой кантракт з «Нёманам» падоўжыў і ягоны памочнік Уладзімір Нявінскі. Новае пагадненне з гэтым спецыялістам разлічана да канца сезона 2021-га года. Нявінскі апынуўся ў Гродне перад пачаткам мінулага сезону, а да гэтага працаваў памочнікам галоўнага трэнера ў мінскім МТЗ-РІПА, БАТЭ і сталічным «Тарпеда». Менавіта ў апошняй камандзе ён паспеў папрацаваць у ролі галоўнага трэнера.

Новы кантракт для капітана

А яшчэ «Нёман» абвясціў пра тое, што ў камандзе застанецца Валерый Жукоўскі, які з’яўляецца капітанам гродзенскай каманды. Новы сезон стане для яго пятым ў складзе «Нёмана». Пры гэтым, Жукоўскі падоўжыў дамову на адзін год. У актыве Валерыя сто сем матчаў у складзе «Нёмана», большую частку з якіх ён правёў у якасці капітана каманды.

У мінулым сезоне Жукоўскі стаў трыццаць шостым гульцом у гісторыі «Нёмана», каму ўдалося правесці больш за сто матчаў у складзе гродзенцаў. На яго рахунку дваццаць тры матчы і сем набраных ачкоў па сістэме гол+пас за мінулы сезон.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025